CEO GitHub сыходзіць у адстаўку. Замяняць яго не будуць
Генеральны дырэктар GitHub Томас Домке сыходзіць у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў ва ўчорашнім блогпосце.
Домке застанецца ў кампаніі да канца года, пасля чаго запусціць новую кампанію — напісаў, што хоча «зноў стаць фаўндэрам». Сваю пасаду ў GitHub ён заняў у лістападзе 2021 года.
Паводле інфармацыі Axios, Microsoft не будзе шукаць наўпроставую замену на вызваленую пазіцыю. Кіраўніцтва GitHub цяпер будзе падсправаздачна некалькім топам Microsoft.
«GitHub налічвае больш за 1 млрд рэпазіторыяў і форкаў, а таксама больш за 150 млн распрацоўшчыкаў, і сёння ён моцны як ніколі. Колькасць опенсорсных праектаў і дзеянняў у іх расце з года ў год. Колькасць ШІ-праектаў толькі ў мінулым годзе вырасла ўдвая. Па прысутнасці ў кампаніях розных памераў нам няма роўных на рынку», — адзначыў Домке.
Рашэнне аб сыходзе ён прыняў на фоне росту канкурэнцыі ў сферы ШІ-інструментаў для праграмістаў з боку такіх кампаній, як Google і Cursor.
Читать на dev.by