Генеральны дырэктар Mistral: галоўная пагроза ШІ — гэта лянота людзей

На фоне палкіх спрэчак пра будучыню ШІ на рынку працы генеральны дырэктар стартапа Mistral AI Артур Менш лічыць, што галоўная пагроза ад новых тэхналогій хаваецца не ў масавых звальненнях, а ў паступовай дэградацыі навыкаў у людзей.

2 каментарыя

У інтэрв’ю The Times Менш заявіў, што, насуперак асцярогам, ШІ не прывядзе да катастрафічных скарачэнняў офісных супрацоўнікаў. На яго думку, куды больш сур’ёзная праблема — гэта «deskilling», страта ўменняў, калі людзі пачынаюць спадзявацца на ШІ у пошуку і асэнсаванні інфармацыі.

«Гэта рызыка, якой можна пазбегнуць, калі падысці да распрацоўкі з розумам — забяспечваючы актыўны ўдзел чалавека і крытычнае ўспрыманне вынікаў працы ШІ», — адзначыў ён падчас канферэнцыі VivaTech у Парыжы. Менш падкрэсліў, што важна не прымаць высновы ШІ за ісціну, а захоўваць здольнасць самастойна аналізаваць і асэнсоўваць даныя.

Ён таксама адхіліў нядаўнія прагнозы аб маштабнай аўтаматызацыі інтэлектуальнай працы, агучаныя, у прыватнасці, генральным дырэктарам Anthropic Дарыа Амадэі. Той раней выказаў меркаванне, што ШІ зможа замяніць да паловы пачатковых офісных пазіцый на працягу пяці гадоў. Менш назваў гэтыя заявы перабольшваннем і абвінаваціў Амадэя ў «нагнятанні страху» ў маркетынгавых мэтах.

На думку эксперта, ШІ хутчэй трансфармуе офісную працу, а не знішчыць яе. «Я думаю, у будучыні ў нас будзе больш міжасобасных задач — тое, што складана аўтаматызаваць», — падсумаваў ён.

Акционеры подали в суд на Apple из-за провала ИИ-функций
По теме
Акционеры подали в суд на Apple из-за провала ИИ-функций
Большинство ИИ-моделей шантажируют юзеров, когда боятся
По теме
Большинство ИИ-моделей шантажируют юзеров, когда боятся
Заговор нейросетей: ИИ-модели выбирают одно и то же «случайное число»
По теме
Заговор нейросетей: ИИ-модели выбирают одно и то же «случайное число»

Читать на dev.by