CEO OpenAI хапае 10 хвілін, каб вырашыць, ці хоча ён працаваць з чалавекам, ці не

Кіраўніку OpenAI Сэму Альтману звычайна дастаткова некалькіх хвілін, каб разглядзець у чалавеку прыдатнага партнёра. Пра гэта ён расказаў на нядаўнім вэбінары фінтэх-кампаніі FT Partners.

Пакінуць каментарый

«У чым я пераконваюся зноў і зноў, гэта ў тым, што ў 90% выпадкаў я на працягу першых 10 хвілін магу сказаць, ці хачу я працаваць з чалавекам, калі падумаў, што ён можа выявіцца выключным», — адзначыў Альтман.

Прадпрымальнік дадаў, што людзі, наконт якіх ён гадзінамі мучыцца сумневамі, звычайна выяўляюцца не вельмі добрымі партнёрамі.

Здольнасць хутка прымаць бізнэс-рашэнні ў яго развілася ў гады працы са стартап-акселератарам Y Combinator, дзе ў фаўндараў было ўсяго 10 хвілін сумоўя, каб пераканаць інвестараў даць грошы. У той час Альтман падтрымаў такія кампаніі, як Airbnb, Dropbox і Reddit.

Глава OpenAI Альтман стал «гендиректором года» по версии TIME
По теме
Глава OpenAI Альтман стал «гендиректором года» по версии TIME

Напрыклад, роўна столькі яму спатрэбілася, каб разглядзець талент кіраўніка крыптапраекта Worldcoin Алекса Бланіі і далучыцца да яго. Кампанія прапаноўвае добраахвотнікам крыптавалюту за скан сятчаткі вока — гэта трэба для распрацоўкі тэхналогіі, якая дазволіць адрозніваць людзей ад АІ. «Я быў надта ўпэўнены, што Алекс выключны. Мне сапраўды хацелася працаваць з ім», — сказаў Альтман.

Акрамя гэтага, ён падзяліўся прагнозамі пра ChatGPT. Альтман перакананы, што калі-небудзь чат-ботам будзе карыстацца 8 млрд чалавек, то-бок практычна ўсё насельніцтва Зямлі.

З’явіліся падрабязнасці канфлікту СЕО OpenAI з праўленнем, які прывёў да няўдалага перавароту
Па тэме
З’явіліся падрабязнасці канфлікту СЕО OpenAI з праўленнем, які прывёў да няўдалага перавароту
Это был блеф: сотрудники OpenAI очень не хотели уходить в Microsoft
По теме
Это был блеф: сотрудники OpenAI очень не хотели уходить в Microsoft

Читать на dev.by