Чаму павышаўся і паніжаўся заробак у айцішнікаў у 2023

Згодна са свежым дакладам Tech Salary Report ад Dice, айцішныя заробкі ў ЗША ў 2023 годзе крыху знізіліся з $111 348 у 2022-м да $111 193. Больш за ўсё падзенне закранула тых, хто ў галіне адносна нядаўна — да 5 гадоў — і хто працуе ў салідных тэхнахабах накшталт Крэмніевай даліны, Сіэтла і Бостана. Між тым зарплаты дасведчаных і вузкапрофільных ІТ-спецыялістаў паказалі рост, асабліва ў тэхналагічных цэнтрах, што развіваюцца, такіх як Сан-Антоніа і Філадэльфія.

Пакінуць каментарый

Сярод рэспандэнтаў, у якіх зарплата павысілася, 41% у якасці прычыны пазначылі бонус за высокую прадукцыйнасць (merit raise). У 2022 годзе такіх было толькі 10%. Іншымі частымі драйверамі заробкаў сталі змена працадаўцы (15%), прасоўванне па кар’ернай лесвіцы і агульнакарпаратыўныя дадаткі (па 9%).

Галоўным фактарам, які паўплываў на заробкі айцішнікаў негатыўна, выявіўся пераход на новую працу (27%). 14% апытаных звязваюць падзенне даходу са звальненнямі.

Цалкам даклад Dice можна пачытаць па спасылцы.

У расійскіх джуноў скарачаюцца заробкі — усе грошы перацякаюць кіраўніцтву
Па тэме
У расійскіх джуноў скарачаюцца заробкі — усе грошы перацякаюць кіраўніцтву
Усё больш амерыканскіх айцішнікаў незадаволена сваімі заробкамі
Па тэме
Усё больш амерыканскіх айцішнікаў незадаволена сваімі заробкамі

Читать на dev.by