Чат-бот Grok стаў даступны падпісчыкам таннейшага тарыфу X

Раней чат-бот быў даступны толькі карыстальнікам тарыфу Premium+. Цяпер уладальнік сацсеткі Ілан Маск заявіў, што ботам змогуць карыстацца і падпісчыкі даступнейшага тарыфу Premium.

Пакінуць каментарый

Паколькі рэкламадаўцы сталі адмаўляцца ад супрацоўніцтва з X, Маск падкрэсліў неабходнасць зніжэння залежнасці кампаніі ад рэкламы і засяродзіў сваю ўвагу на развіцці прывабных планаў падпіскі для карыстальнікаў.

Карыстальнікі Premium+ плацяць за падпіску $16 на месяц, або $168 на год. Узамен яны атрымліваюць адсутнасць рэкламы, магчымасць публікаваць доўгія тэксты і відэаролікі, а таксама доступ да чаб-бота Grok. Падпісчыкі Premium бачаць скарочаную колькасць рэкламы, больш магчымасцяў для манетызацыі, прыярытэт у пазіцыянаванні адказаў і верыфікацыю ўліковага запісу. Premium у ЗША каштуе $8 на месяц і $84 на год.

Grok — «непаліткарэктны№ чат-бот з «бунтарскім характарам», як пра яго кажуць у стартапе xAI. Кампанія выпусціла гэты прадукт у лістападзе мінулага года. Маск пазіцыянуе яго як канкурэнта ChatGPT. Пры гэтым xAI прызнаў, што Grok пакуль адстае ад самай магутнай мадэлі ChatGPT — GPT-4.

Кампанія Маска выклала зыходны код саркастычнага чат-бота Grok
Па тэме
Кампанія Маска выклала зыходны код саркастычнага чат-бота Grok
X адкрые званкі для ўсіх карыстальнікаў. Маск задумаўся пра паштовую службу сацсеткі
Па тэме
X адкрые званкі для ўсіх карыстальнікаў. Маск задумаўся пра паштовую службу сацсеткі
Threads у тры разы абагнала па загрузках X 
Па тэме
Threads у тры разы абагнала па загрузках X

Читать на dev.by