ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным

Чатбот ChatGPT выявіўся лепшым за прафесійных дактароў у медыцынскіх кансультацыях: ён дае больш падрабязныя і чулыя адказы, піша kod.ru. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе JAMA Internal Medicine.

4 каментарыя

Аўтары працы прааналізавалі 195 выпадковых пытанняў і адказаў з Reddit, дзе карыстальнікі звярталіся да дактароў па кансультацыю ў розных пытаннях. Далей даследчыкі задалі аналагічныя пытанні ChatGPT, і група медыцынскіх спецыялістаў ацаніла іх. ChatGPT атрымаў вышэйшыя ацэнкі за якасць адказаў і эмпатыю да пацыентаў, ніж дактары.

Сярэдняя адзнака адказаў чатбота была лепшай, ніж «добра», а адказы дактароў у сярэднім былі на 21% горшымі і ацэньваліся на «прымальна». ChatGPT выявіўся на 80,5% больш эмпатычным да людзей. Дактары часцей атрымлівалі ацэнкі «злёгку спачувальных», а чатбот быў альбо «спачувальным», альбо «вельмі спачувальным» да сваіх суразмоўцаў.

Дзеля прыкладу адзін мужчына расказаў, што адчувае боль у руцэ пры чханні і спытаў, ці ёсць падстава для турботы. Доктар адказаў: «У цэлым не». ChatGPT жа падаў падрабязны адказ з пяці абзацаў з апісаннем магчымых прычын болю і рэкамендацыямі.

Тым не менш даследчыкі падкрэслілі, што рызыкі і перавагі прымянення чатботаў у медыцыне патрабуюць дадатковага вывучэння. З развіццём тэхналогій павялічваецца патэнцыйная шкода, якая можа быць нанесеная штучным інтэлектам. У той жа час многія дактары лічаць, што ChatGPT можа дапамагчы ім з электроннай перапіскай, нават калі не будзе даваць кансультацыі напрамую.

У ChatGPT появился «режим инкогнито» и другие новые возможности
По теме
У ChatGPT появился «режим инкогнито» и другие новые возможности

Читать на dev.by