Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў

Стваральнік Gmail і аўтар дэвізу «Don’t be evil» Пол Бакхейт лічыць, што чат-бот OpenAI можа разбурыць бізнэс Google. Неўзабаве пасля рэлізу ChatGPT у лістападзе праграміст прадказаў, што гэта можа здарыцца ўжо праз «год або два».

1 каментарый

«АІ выцесніць старонку пошукавай выдачы, якая прыносіць ім асноўную частку прыбытку», — лічыць Бакхейт. Ён дадаў, што нават калі кампанія актывізуе распрацоўку АІ, то ўсё адно не зможа паўнавартасна ўкараніць яго, не знішчыўшы найкаштоўнейшага кампанента свайго бізнэсу.

Таксама праграміст распісаў, як можа выглядаць заняпад Google. На яго думку, адрасны радок (пошукавую панэль) у браўзерах заменіць АІ, які будзе аўтаматычна дапаўняць думку або пытанне карыстальніка па меры ўводу, а таксама даваць найлепшы адказ — гэта можа быць спасылка на сайт або прадукт. Для збору неабходнай інфармацыі і спасылак АІ будзе выкарыстоўваць бэкэнд традыцыйных пошукавых рухавікоў, мяркуе Бакхейт.

ChatGPT ахрысцілі «забойцам Google». Зрэшты, крытыкі нейрасеткі адзначаюць, што яе адказы бываюць значна горшымі за тое, што можа прапанаваць пашукавік Google, а яе якасцю незадаволены нават кафаўндар OpenAI. Між тым Google, а таксама «Яндэкс» і кітайская кампанія Baidu ўжо плануюць запускаць фірмовых канкурэнтаў ChatGPT.

OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
Па тэме
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
Microsoft: супрацоўнікі хочуць перакласці руціну на АІ
Microsoft: супрацоўнікі хочуць перакласці руціну на АІ
Па тэме
Microsoft: супрацоўнікі хочуць перакласці руціну на АІ
ChatGPT выканала тэставае заданне — падманула рэкруцёраў і выявілася лепшай за большасць «жывых» кандыдатаў

У Google «бюць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
Па тэме
У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць што ён лепшы за Google іншыя — баняць
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Тем не менее задачку на целочисленное переполнение не решил.