ChatGPT цяпер памятае ўсё, што вы яму пісалі ў мінулых чатах. Але функцыю можна адключыць

Кампанія абвясціла пра маштабнае абнаўленне ChatGPT: цяпер чат-бот будзе запамінаць і выкарыстоўваць усю гісторыю вашых мінулых узаемадзеянняў для больш персанальных і рэлевантных адказаў.

1 каментарый

Новая функцыя памяці значна адрозніваецца ад папярэдняй версіі, якая патрабавала ад карыстальнікаў яўных указанняў запомніць канкрэтныя дэталі. Цяпер ChatGPT зможа аўтаматычна здабываць інфармацыю і кантэкст з усіх мінулых размоў, улічваючы перавагі і інтарэсы карыстальніка пры напісанні тэкстаў, наданні парад і навучанні.

OpenAI таксама прадугледзела магчымасці для кантролю новай функцыі памяці. У наладах ChatGPT карыстальнікі змогуць цалкам адключыць гэтую функцыю або кіраваць захаванымі ўспамінамі. Акрамя таго, для тых, хто аддае перавагу, каб пэўныя размовы не захоўваліся, прадугледжана функцыя «часовых чатаў». Карыстальнікі таксама змогуць запытацца ў ChatGPT, што менавіта ён памятае.

Укараненне новай функцыі ўжо пачалося, але пакуль яна даступная толькі для падпісчыкаў ChatGPT Pro і Plus. Карыстальнікі з Вялікабрытаніі, краін ЕС, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі і Швейцарыі пакуль не атрымаюць доступу да гэтай функцыі з-за неабходнасці дадатковых праверак на адпаведнасць мясцовым нормам рэгулявання. Пра тэрміны запуску функцыі памяці для бясплатных карыстальнікаў ChatGPT пакуль не паведамляецца.

Адзін са стваральнікаў ChatGPT сыйшоў у стартап былога тэхдырэктара OpenAI
Па тэме
Адзін са стваральнікаў ChatGPT сыйшоў у стартап былога тэхдырэктара OpenAI
ChatGPT да гэтага часу самы папулярны чат-бот, але канкурэнты наступаюць на пяткі
Па тэме
ChatGPT да гэтага часу самы папулярны чат-бот, але канкурэнты наступаюць на пяткі

Читать на dev.by