ChatGPT знішчыў больш за палову вакансій для джуноў у брытанскім ІТ

З моманту выпуску ChatGPT у 2022 годзе колькасць вакансій для спецыялістаў пачатковага ўзроўню ў Вялікабрытаніі ўпала амаль на траціну. Пра гэта піша The Times са спасылкай на даследаванне джобборда Adzuna.

Пакінуць каментарый

Гаворка ідзе пра вакансіі для выпускнікоў, стажыроўкі і пачатковыя пазіцыі, на якіх не патрабуецца дыплом. За апошнія 2,5 гады іх стала менш на 31,9%. Калі ў 2022 годзе на такія пазіцыі прыходзілася 28,9% рынку ў цэлым, цяпер — толькі чвэрць.

Самае вялікае падзенне сярод вакансій пачатковага ўзроўню зафіксавана ў рытэйле — мінус 78,2% з лістапада 2022 года па май гэтага года. У сферы ІТ падзенне склала 54,8%, у фінансах і бухгалтэрыі — 50,8%. Пры гэтым агульная колькасць вакансій у краіне вярнулася да дапандэмійных значэнняў.

У Adzuna трэнд тлумачаць як макраэканамічнымі складанасцямі, з якімі сутыкаецца бізнес, так і распаўсюджваннем ШІ. Скарачэнне найму джунаў дзякуючы ўкараненню тэхналогіі дазваляе кампаніям павысіць агульную эфектыўнасць і знізіць выдаткі.

У маі СЕО Anthropic Дарыё Амадэй прадказаў, што на працягу пяці гадоў ШІ можа ліквідаваць палову офісных пазіцый пачатковага ўзроўню і прывесці да росту беспрацоўя на 10-20%. Многія лідэры галіны з ім не згодныя.

Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Па тэме
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Фаўндар LinkedIn: людзі недаацэньваюць уплыў ШІ на рынак працы, але катастрофы не будзе
Па тэме
Фаўндар LinkedIn: людзі недаацэньваюць уплыў ШІ на рынак працы, але катастрофы не будзе
Пітэр Ціль: ШІ не выратуе ад «стагнацыі» ў ІТ
Па тэме
Пітэр Ціль: ШІ не выратуе ад «стагнацыі» ў ІТ

Читать на dev.by