Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Фаўндар LinkedIn: людзі недаацэньваюць уплыў ШІ на рынак працы, але катастрофы не будзе

Сузаснавальнік і былы генеральны дырэктар LinkedIn Рыд Хофман лічыць, што ШІ зменіць прафесіі, але не прывядзе да такіх страшных наступстваў для супрацоўнікаў, як палохаюць некаторыя.

Пакінуць каментарый

«Я думаю, што мы недаацэньваем уплыў ШІ на рынак працы. Але, на мой погляд, раздзіманне панікі служыць хутчэй медыйным загалоўкам, чым усвядомленаму планаванню ў галіне, эканоміцы і кар’ернай сферы», — адзначыў ён у свежым выпуску падкаста Rapid Response.

Падчас размовы прадпрымальніка папрасілі пракаментаваць словы CEO Anthropic Дарыё Амадэя аб тым, што надыходзяць масавыя скарачэнні офісных супрацоўнікаў, напрыклад у фінансах і кансалтынгу, але ШІ-кампаніі і ўрады спрабуюць нівеляваць небяспеку. Амадэй заклікаў іх быць сумленнымі і прадказаў, што з-за ШІ ў найбліжэйшыя пяць гадоў можа на 20% вырасці беспрацоўе і можа быць знішчана палова пазіцый пачатковага ўзроўню.

Хофман сказаў, што нават тэлефанаваў яму, каб абмеркаваць гэта. Партал Axios для апісання масавых скарачэнняў па прычыне ШІ са словаў Амадэя выкарыстаў слова «bloodbath», якое літаральна перакладаецца як «крывавая разня» ці «масавае забойства».

Хофман адзначае, што гэтае слова выдатна падыходзіць для інтэрнэт-загалоўкаў і прыцягнення ўвагі. Але яно, на думку прадпрымальніка, азначае ледзь не поўнае знішчэнне. Ён не згодны з гэтым і сцвярджае, што нас чакае трансфармацыя, а не масавае скарачэнне працоўных месцаў.

«Дарыё мае рацыю ў тым, што на працягу дзесяці-трыццаці гадоў адбудзецца радыкальнае пераўтварэнне прафесій», — кажа Хофман. Аднак сітуацыю ён параўноўвае з з’яўленнем, напрыклад, Microsoft Excel: многія лічылі, што ён заменіць бухгалтараў. «На самай справе праца бухгалтара стала шырэй, насычаней», — дадаў ён. А тое, што нейкі інструмент можа ўзяць на сябе асобную задачу, зусім не азначае, што на ўсёй прафесіі цяпер трэба ставіць крыж. На думку Хофмана, яшчэ вельмі доўгі час людзі і ШІ будуць працаваць сумесна.

Кіраўнікі Nvidia HP Cognizant адказалі тым хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Па тэме
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
CEO Anthropic: ШІ можа знішчыць да 50% пазіцый джуноў
CEO Anthropic: ШІ можа знішчыць да 50% пазіцый джуноў
Па тэме
CEO Anthropic: ШІ можа знішчыць да 50% пазіцый джуноў
Чытайце таксама
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
7 каментарыяў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.