Чэхія зрабіла бестэрміновай забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам і расійцам

Такое рашэнне ўхваліў урад. Але застануцца выключэнні.

4 каментарыя

Чэхія не будзе выдаваць візы і ДНЖ грамадзянам Расіі і Беларусі. Такое рашэнне абвясціў прэм’ер-міністр Пётр Фіяла, перадае ceskenoviny.cz.

Забарона (за выключэннем гуманітарных мэтаў), уведзеная ў 2022 годзе, дзейнічала да 31 сакавіка 2024 года. Цяпер, на прапанову МЗС, у рашэнні ўрада не агаворваецца тэрмін яго дзеяння. 

Між тым, замежнікі, якія ўжо маюць чэшскі ДНЖ, не падпадаюць пад абмежаванне. Яно таксама не распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя візы для сямейнікаў грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны ЕС, калі яны гэтага грамадзяніна суправаджаюць або за ім кіруюцца.

Яшчэ адное  выключэнне — доўгатэрміновыя ДНЖ для сямейнікаў замежнікаў, якія маюць ДНЖ ў Чэхіі. 

І нарэшце, для беларускіх студэнтаў: яны могуць падавацца на навучальны ДНЖ, калі атрымаюць стыпендыю ў Чэхіі, ЕС або міжнароднай арганізацыі.


Читать на dev.by