Як вярнуць заблакаваны пераказ. Інструкцыя ад беларуса, які змог
Летась многія беларускія банкі пазбавіліся магчымасці ажыццяўляць Swift-пераказы ў доларах. Напрыклад, цяпер праз Альфа-Банк можна пераказваць грошы толькі ў еўра, а Прыёр нядаўна спыніў аперацыі ў USD праз амерыканскі Citibank. Нямала пераказаў беларусаў было замарожана, а вяртанне грошай на іхнія рахункі зацягнулася.
Аднаму з чытачоў dev.by удалося вярнуць грошы на свой рахунак. Вось як у яго гэта атрымалася.
— Летась у красавіку рабіў пераказ з беларускага Альфа-Банку на свой рахунак у грузінскі банк TBC. Патэлефанавала аператарка з TBC і сказала, што пераказ заблакаваны, бо Альфа-Банк знаходзіцца пад санкцыямі. Абяцалі вярнуць грошы, але яны завіслі ў банку-карэспандэнце — амерыканскім Citibank, — расказвае айцішнік.
У студзені 2023 года Альфа-Банк даслаў яму інструкцыю, як вярнуць грошы:
«Неабходна звяртацца ў аддзел кантролю за замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША (OFAC). Зварот неабходна пакінуць менавіта ад Вашай асобы праз адмысловую форму на сайце OFАС».
Як вярнуць грошы, якія замарозіў амерыканскі банк
- Запоўніць заяўку на вяртанне сродкаў на сайце OFAC (раздзел для падачы звароту на атрыманне ліцэнзіі). Тып заявы («Application Type») — «Release of Blocked Funds».
- У анкеце трэба пазначыць інфармацыю пра плацеж і банк, які адпраўляў грошы. У падтрымцы банка вам маюць дапамагчы з гэтай інфармацыяй. У выпадку нашага чытача Альфа-Банк даслаў падрабязную пакрокавую інструкцыю, як запоўніць анкету на сайце OFAC.
Акрамя анкеты ў OFAC трэба даслаць шэраг дакументаў:
- MT 103 і MT 199 (пры наяўнасці). Гэта формы з інфармацыяй пра Swift-транзакцыю. Выдаюцца банкам.
- Дамова з контрагентам.
- Рахунак-фактура/інвойс, на падставе якога здзяйснялася аплата.
- Таварна-транспартныя накладныя або іх аналаг (пры наяўнасці).
- Дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пры наяўнасці). Верагодна, маюцца на ўвазе выпадкі, калі пераказ накіраваны блізкім сваякам. На такія пераказы не накладваюцца некаторыя банкаўскія абмежаванні па сумах, і не патрэбныя дадатковыя дакументы.
- Ліст ад банка, які пацвярджае, што ён не ўваходзіць у санкцыйны спіс. У выпадку Альфа-Банка гэта быў ліст на англійскай мове, у якім банк паведамляў, што яго ўладальнікі — Міхаіл Фрыдман і Пётр Авен (якія трапілі пад санкцыі) — маюць сумесную долю ў банку меншую за 50%, а значыць банк не можа лічыцца падсанкцыйнай кампаніяй.
Пасля запаўнення анкеты і адпраўкі ўсіх дакументаў чытачу прыйшло пацвярджэнне ад OFAC, што ягоны выпадак разглядаецца. Грошы вярнулі прыкладна праз месяц.
Пад санкцыямі ЕС або ЗША (або тых і другіх адначасова) знаходзяцца амаль усе дзяржаўныя банкі Беларусі і беларускія філіялы дзяржбанкаў Расіі: Беларусбанк, Белінвестбанк, Дабрабыт, Белгазпрамбанк, БПС-Сбербанк, ВТБ-Беларусь, БелВЭБ. Карткі Visa і Mastercard гэтых банкаў не працуюць за мяжой, міжнародныя пераказы ў доларах і еўра абмежаваныя.
Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.
Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.
Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.
Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.
Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.
Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.
Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.
Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы прадказальнейшымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)
У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by