Колькасць вакансій са згадваннем АІ на LinkedIn узляцела больш як удвая за апошнія пару гадоў
Колькасць аб’яў наконт працы на LinkedIn, у якіх згадваецца АІ альбо патрабуюцца АІ-навыкі, значна вырасла ад 2021 года, і суіскальнікі актыўна спрабуюць заняць гэтыя вакансіі.
Колькасць аб’яў наконт працы на LinkedIn, у якіх згадваецца АІ альбо патрабуюцца АІ-навыкі, значна вырасла ад 2021 года, і суіскальнікі актыўна спрабуюць заняць гэтыя вакансіі.
Пра гэта піша Insider са спасылкай на апытанне, якое платформа праводзіла сярод амаль 30 тысяч рэспандэнтаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і яшчэ 15 краін у жніўні, і даклад Global Talent Trends Report, у якім прааналізаваныя апісанні вакансій за апошнія два гады на 10 мовах, уключаючы англійскую, кітайскую, іспанскую і нямецкую.
Колькасць вакансій, у якіх сустракаецца АІ або генератыўны АІ, вырасла ў свеце больш як удвая за апошнія два гады. Суіскальнікі ж сталі старацца хутчэй заняць такія вакансіі — рост колькасці водгукаў на іх быў на 17% вышэйшым у параўнанні з тымі, дзе АІ не сустракаўся.
АІ-вакансіі папулярныя ў суіскальнікаў збольшага таму, што ў іх прапаноўваюцца высокія заробкі. Кампаніі ў розных галінах, уключаючы нетэхналагічныя, прапаноўваюць кандыдатам на звязаныя з АІ пазіцыі больш за $100 тысяч на год або нават некалькі сотняў тысяч даляраў.
У цэлым, 89% спецыялістаў, апытаных бізнэс-сацсеткай, вітаюць выкарыстанне АІ у працы. А 57% хацелі б лепш асвоіць тэхналогію.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.