За 7 гадзін праехала амаль 1000 аўто — што адбываецца на польска-беларускай мяжы пасля адкрыцця

А першай уначы па мінскім часе аднавіўся рух праз мяжу паміж Польшчай і Беларуссю ў пунктах пропуску «Казловічы», «Брэст» і чатырох чыгуначных, якія былі зачынены амаль два тыдні.

Пакінуць каментарый

Раніцай ДМК паведаміў, што мытня ўзмацніла змены, і да 8 гадзін мяжу паспела перасячы каля тысячы аўто. У «Казловічах» польскія кантралюючыя службы прынялі 260 грузавікоў, у адваротным напрамку праехала 100 грузавікоў. У «Брэсце» у агульнай колькасці польскі бок падаў і прыняў каля 550 легкавых аўтамабіляў.

Па стане на 16 гадзін выезду з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст» чакалі 2715 легкавых аўтамабіляў — на момант адкрыцця межаў было 3252. З таго часу чарга паступова змяншаецца.

Усё вырашае ўдача. Колькі каштуе дабрацца з Мінска да Варшавы пасля закрыцця мяжы
Па тэме
Усё вырашае ўдача. Колькі каштуе дабрацца з Мінска да Варшавы пасля закрыцця мяжы
Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі
Па тэме
Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі
У Польшчы рыхтуюць яшчэ адно аўтамабільнае новаўвядзенне, якое закране беларусаў
Па тэме
У Польшчы рыхтуюць яшчэ адно аўтамабільнае новаўвядзенне, якое закране беларусаў

Читать на dev.by