Ад стартап-руху застаўся толькі конкурс «100 ідэй для Беларусі». А што з яго ўдзельнікамі?
Конкурс «100 ідэй для Беларусі» ладзіцца ад 2011 года. За гэты час у ім узялі ўдзел больш за 18 тысяч чалавек, і, паводле слоў чыноўнікаў, кожны пяты праект «быў рэалізаваны на практыцы або ў вытворчасці». Але што гэта значыць у рэальнасці?
dev.by пагутарыў з былымі ўдзельнікамі конкурсу і прасачыў, што здарылася з іх праектамі пасля. А яшчэ спытаў інвестара і бізнэс-анёла Кірыла Валошына, ці дапамагаюць юным стартаперам такія ініцыятывы, ці шкодзяць.
Конкурс «100 ідэй для Беларусі» ладзіцца ад 2011 года. За гэты час у ім узялі ўдзел больш за 18 тысяч чалавек, і, паводле слоў чыноўнікаў, кожны пяты праект «быў рэалізаваны на практыцы або ў вытворчасці». Але што гэта значыць у рэальнасці?
dev.by пагутарыў з былымі ўдзельнікамі конкурсу і прасачыў, што здарылася з іх праектамі пасля. А яшчэ спытаў інвестара і бізнэс-анёла Кірыла Валошына, ці дапамагаюць юным стартаперам такія ініцыятывы, ці шкодзяць.
Змест
Многія праекты са «100 ідэй для Беларусі» сапраўды не атрымліваюць патрэбнай падтрымкі, асабліва фінансавай, для таго, каб праект знайшоў аўдыторыю і пачаў зарабляць. На сайце конкурсу ў графе «рэалізавана» — усяго 23 праекты за 10 гадоў.
З іншага боку, многія нашы суразмоўцы сыходзяцца ў меркаванні, што калі амаль усе прыватныя ініцыятывы знішчаныя, з’ехалі або ў падполлі, дзяржаўны конкурс закрывае хаця б частку патрэб актыўных маладых людзей.
Зразумела, у Беларусі ёсць і іншыя ініцыятывы. Напрыклад, праходзяць мерапрыемствы ад EdTech Hackathon, Zborka Labs, Malimon, стартап-центра БГУ і многае іншае. Але такога маштабу застаўся хіба што конкурс «100 ідэй для Беларусі».
Як да гэтага ставіцца — вырашаць вам.
Як праходзіць конкурс
Задумка конкурсу была такая: маладыя людзі 14-31 гадоў (або да 35 гадоў у выпадку маладых навукоўцаў) атрымліваюць магчымасць расказаць пра сваю ідэю і, магчыма, прыцягнуць рэсурсы для яе ўвасаблення. Усе ахвотныя падаюць заяўку ў мясцовае аддзяленне БРСМ або на сайце праекта.
Конкурс складаецца з трох этапаў:
першы — адборачны, на якім разглядаюць «найбольш цікавыя і значныя ідэі»;
другі — калі на рэгіянальных выставах-кірмашах разглядаюць праекты і ідэі, якія прайшлі адбор;
трэці, заключны — калі ўдзельнікі прэзентуюць свае праекты перад рэспубліканскай экспертнай радай. Тая вызначае пераможцаў у розных намінацыях, сярод якіх энергетыка, аграпрамысловасць, медыцына, інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі, сацыяльная сфера і гэтак далей.
Пераможцы атрымліваюць сертыфікаты, якія даюць «права на атрыманне, на конкурснай аснове, фінансавання (грантаў) на далейшае развіццё праекта».
Удзельнік: «Грашовага прыза няма, толькі рэспект і павага»
Каб зразумець «унутраную кухню», dev.by пагутарыў з некалькімі былымі ўдзельнікамі «100 ідэй для Беларусі». Вось што яны расказалі:
— Гэта такі дзяржаўны конкурс стартапаў, дзе могуць удзельнічаць і людзі з рэгіёнаў. Праекты прыязджаюць крутыя, — расказаў нам суразмоўца, які пажадаў захаваць ананімнасць. — Адбор адбываецца па-рознаму. Напрыклад, у рэгіёнах ёсць людзі, якія ўбачылі аб’яву і самі вырашылі падацца.
Што тычыцца дзяржаўных арганізацый, накшталт універсітэта або Акадэміі навук, то там можа быць квота. Штосьці накшталт: «ад нашай арганізацыі на адбор заявак пойдзе не менш за 20 праектаў». І людзі сапраўды знаходзяць такую колькасць. І нават большую, бо ў гэтых арганізацыях хапае класных праектаў.
Момант з добраахвотна-прымусовым удзелам — гэта мінус. І яшчэ мне невядома, паводле якіх крытэраў вызначаюць пераможцаў — іх ніхто не расказвае. Але ўсе праекты заслугоўваюць увагі, фуфла там няма.
Што адбываецца пасля конкурсу? Тэхнічна ідэя праекта — прыцягваць увагу інвестараў/грамадскасці да распрацовак. Сапраўды, для некаторых, напрыклад, для Акадэміі навук, удзел — інфармацыйная нагода, спосаб расказаць, што ў іх ёсць класныя навуковыя працы. Але вось увагу інвестараў конкурс прыцягвае нячаста.
Хутчэй гэта спосаб заявіць пра сябе. Пасля «100 ідэй для Беларусі» ты можаш удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў без папярэдняга адбору. Цябе бяруць адразу ў фінал, і ты можаш выйграць нейкія грошы (ад 29 да 86 базавых велічынь у залежнасці ад прызавога месца. Таксама пераможцы спаборнічаюць за сертыфікаты ў памеры 571 базавай велічыні, або звыш 18 тысяч рублёў — заўв. dev.by).
У «100 ідэях для Беларусі» грашовага прыза няма, толькі рэспект і павага. Пераможцам даюць флэшку, прыгожую статуэтку і ўсякі мерч, напрыклад, бірульку-ліхтарык, ручкі і нататнікі.
Я для сябе гэта бачу як магчымасць лішні раз прапітчыць праект. Ну і супрацоўнікі дзяржарганізацый вучацца паказваць сваю распрацоўку за 3 хвіліны. Для іх прыцягваюць сапраўды добрых спікераў.
Таксама конкурс нядрэнна развівае праекты з перыферыі і не толькі. Напрыклад, быў праект «3D-прынтар D3D Mini», які друкаваў з рознага пластыкавага смецця. А калі пачаўся кавід, то на ім сталі рабіць маскі.
Найлепшым годам для конкурсу стаў 2019-ы. Тады яны нібыта змянілі сябе, пагуляліся з дызайнам, памянялі падыход да прэзентацый, асвятлення ў СМІ. Але потым усё быццам вярнулася на старыя рэйкі. Мабыць, сышлі людзі, на чыім энтузіязме ўсё трымалася. Цяпер гэта ў асноўным рэч для дзяржструктур — універсітэтаў, школ. Школы, дарэчы, малайцы. Лепш бы арганізатары выдзелілі асобную секцыю для старэйшых класаў.
Удзельнік: «Застаўся прыгожы дыплом на А3 у вялікай рамцы»
Яшчэ адзін былы ўдзельнік расказаў, што адправіўся на конкурс на прапанову школьнага настаўніка.
— На канікулах сабраліся з сябрамі і самастойна распрацавалі мабільную гульню. Наш праект заўважыў настаўнік, пасля чаго прапанаваў з ім выступіць. Адаптавалі праект пад патрабаванні конкурсу — і атрымалі тое, што можна паказаць іншым.
Нам было цікава заняцца распрацоўкай таго, чаго яшчэ не ўмеем. А на конкурс пайшлі, можа, таму, што хацелася атрымаць нешта накшталт падтрымкі: «Ваў! А вы малайцы, крута зроблена».
Конкурс быў даўно, і суразмоўца не можа назваць дакладных дэталей, але згадвае, што іх каманду падтрымалі.
— Гэта моцна ўзрадавала. А пасля конкурсу застаўся толькі прыгожы дыплом на А3 у вялікай рамцы.
Наш праект можна назваць тэставым прататыпам. Фінансаў на паўнавартасную дапрацоўку праекта і вывад канчатковага прадукту ў масы мы не атрымалі. Цяпер праект замарожаны, бо далейшы этап распрацоўкі мае на ўвазе ўліванні вялікай колькасці рэсурсаў: часу, людзей і грошай, — кажа ён.
На пытанне, ці патрэбныя такія конкурсы, суразмоўца адказвае:
— Скажам, мне ўдзел у гэтым і іншых конкурсах дапамог адчуць, што «я магу гэта зрабіць, я гэта зрабіў, я здольны». Гэта быў добры матыватар для мяне працягваць працаваць у гэтым кірунку. Але сярод падлеткаў былі і тыя, хто выступаў без асаблівага разумення свайго праекта. Іх як быццам проста паставілі расказаць чый-небудзь праект, у якім яны не асабліва зацікаўленыя.
Што здарылася з праектамі мінулых гадоў?
На сайце праекта ёсць укладка з пераможцамі — што праўда, чамусьці толькі ад 2014 года.
Таксама ёсць раздзел «Рэалізавана» — укаранёных праектаў усяго 23. Пры гэтым штогод атрымлівалі дыпломы 11-20 чалавек.
З кожнага года, пачынаючы ад 2014-га, мы ўзялі па 3 праекты і паглядзелі, што з імі адбылося пасля перамогі.
2014 год
Калекцыя «Віленскі шлях». Крыніца
Намінацыя «Адукацыя» — праекты «Нацыянальныя спартыўныя спаборніцтвы робатаў» і «Робататэхнічны канструктар» ад робататэхнікаў RoboticsBy. Пакуль у Беларусі ёсць толькі «Кубак па адукацыйнай робататэхніцы» — ад іншага арганізатара. Аднак кампанія сапраўды распрацавала канструктар для навучання RoboCake на аснове кантролера ўласнай вытворчасці і паказвала яго на «ТІБО».
Намінацыя «Медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі, фармацыя» — праект «Біярассысальныя проціпухлінныя прэпараты для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных новаўтварэнняў Тэмадэкс і Праспідэлонг». Мяркуючы з адкрытых крыніц, ідэю «прынялі на ўзбраенне». Нядаўна БелТА пісала, што на выставе «Медыцына і здароўе — 2022» паказалі проціпухлінныя лекі «Праспідэлонг» і «Тэмадэкс», якія «выкарыстоўваюцца пры лакальнай хіміятэрапіі раку страўніка і галаўнога мозга адпаведна». Акрамя таго, «Тэмадэкс» мае «сусветную патэнтную абарону».
Намінацыя «Прамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» — калекцыя адзення «Віленскі шлях». Як мінімум, калекцыю адзін раз пашылі, звестак пра продаж знайсці не ўдалося. Пазней аўтарка праекта стварыла брэндавую вопратку для БРСМ.
2015 год
«Школьны эксперымент»: вывучэнне нерухомага і рухомага блокаў. Крыніца
Намінацыя «Мабільныя тэхналогіі» — мабільная праграма «Школьны эксперымент» з відэаінструкцыямі да лабараторных прац па фізіцы. Цяпер праграмы ўжо не знайсці, але адзін з аўтараў праекта, Аляксандр Рубанаў, пазней заняўся ютуб-каналам «Навука дзецям».
Намінацыя «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць» — «Комплекс па выратаванні тапельцаў». Ідэя была ў тым, каб уручыць кожнаму адпачывальніку на пляжы бранзалет з GPS-модулем. Калі чалавек пачне тануць — націсне на кнопку, і на месца вылеціць беспілотны квадракоптар, які скіне надзіманую падушку і камізэльку да прыбыцця ратавальнікаў. Аднак такія тэхналогіі на беларускіх пляжах пакуль не выкарыстоўваюцца. Аўтар, Антон Любохінец, пасля распрацаваў «разумны» бранзалет для слабавідушчых і рэкламную пляцоўку ў дапоўненай рэальнасці. Цяпер ён кафаўндар Eyezon — платформы, якая дазваляе ажыццяўляць «жывыя» продажы на сайце прадаўца.
Намінацыя «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і авіякасмічныя тэхналогіі» — інтэрактыўны прадавальны экран «Люстэрка 3D» Мікіты і Алены Забалоцкіх. Праект удзельнічаў у іншых конкурсах, у тым ліку ў стартап-туры фонду «Сколкава», і як мінімум паўгода працаваў у тэставым рэжыме ў гандлёвых цэнтрах і на выставах. Цяпер Алена і Мікіта з’яўляюцца заснавальнікамі стартапа па стварэнні інтэрактыўных гульняў з відэа і стрымаў FerretVideo.
2016 год
«Пальчатка-трэнажор для рэабілітацыі пасля інсульту», тэставы ўзор. Крыніца
Намінацыя «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і авіякасмічныя тэхналогіі» — праграма для смартфонаў «Кнопка-SOS» (Multitracking SOS). Цяпер недаступная ў Google Play. Сайт таксама не працуе.
Намінацыя «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» — ядомыя кубачкі «З’еш мяне». Праект нават атрымаў спецпрыз — сертыфікат на інфармацыйную падтрымку і 500 рублёў на паслугі інтэрнэт-маркетынгу і стварэнне сайта. Ці атрымалася выйсці на прамысловыя маштабы, невядома. Але ў сеціве можна знайсці бізнэс-план праекта. У 2016-м студэнты рэалізавалі партыю ядомых кубачкаў для семінара, які праводзіцца бізнэс-школай ІПМ.
Намінацыя «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка» — праект «Пальчатка-трэнажор для рэабілітацыі пасля інсульту». Тэставы ўзор гатовы, але ў прамысловую вытворчасць пальчатка пакуль не паступіла.
«Натуральна-навуковы кірунак» — гібрыдны генератар з прывадам ад ветрака, які прыдумаў школьнік (цяпер студэнт у інжынернай справе). Як пісала дзяржаўная газета, «усталёўваеш такі вятрак на даху прыватнага дома — і ён з поспехам замяняе і печку, і кандыцыянер, і электрагенератар». Кошт распрацоўкі выявіўся даволі высокім — 8 тысяч долараў за запчасткі і зборку і яшчэ 7 тысяч — «за індывідуальную наладу пад патрэбы дома». Звестак пра продаж знайсці не ўдалося.
«Сацыяльна-гуманітарны кірунак» — электронная гульня для развіцця «SmartyCount». Сутнасць гульні — на экране ў выглядзе хаткі дзіця вырашае матэматычныя задачы, і калі вырашыў правільна — атрымлівае прысмакі як узнагароджанне. У 2018-м аўтары праекта арганізавалі ўласную вытворчасць — рабілі па 2 гульні на тыдзень. У 2020-м праект узяў удзел у конкурсе навуковых ініцыятыў студэнтаў БДУІР — тады яму параілі правесці маркетынгавы аналіз рынку і дапрацаваць стратэгію прасоўвання.
«Медыцына, фарм- і біятэхналогіі» — партал Scrawless, які дапамагае выконваць хатняе заданне дзецям з праблемай з дробнай маторыкай. Ідэя ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах, у тым ліку дайшла да фіналу конкурсу Microsoft Imagine Cup у ЗША. У 2017-м рэсурс быў запушчаны на двух даменах (. org і. com). але цяпер сайт недаступны, паглядзець праект можна на GitHub.
2018 год
«Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі» — два пераможцы: праект NeuroLife і «Мабільны навігатар для людзей з інваліднасцю INVO». Першае — віртуальны інтэлектуальны памочнік, які дапамагае кантраляваць паказчыкі фізічнага і псіхалагічнага здароўя чалавека. Не прайшоў на конкурс інавацыйных праектаў. Другое — карта даступных маршрутаў для людзей з інваліднасцю, пажылых, мам з каляскамі. У 2021 годзе адная з яго аўтарак, Юлія Стэфняк, сказала: «Калі мы пачыналі праект з камандай з каледжа, былі ўпэўненыя, што ўсё атрымаецца. Але стварыць цалкам безбар’ерную карту ў нас пакуль не выходзіць у сілу адсутнасці самога безбар’ернага асяроддзя ў Мінску». Пазней дзяўчына працавала над праектам па стварэнні даступнай мэблі і абсталявання для людзей з інваліднасцю.
«Аграпрамысловыя тэхналогіі вытворчасці» — праект «Інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці згушчаных малочных кансерваў з паніжаным утрыманнем дысахарыдаў». Па-простаму, гэта згушчанка з сыроваткі, якую можна нават людзям з непрыманнем лактозы. Пасля конкурсу яна паступіла ў продаж, але не ўсім прыйшлася да спадобы.
2019 год
«Жэстабот». Крыніца
«Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць» — «Жэстабот», праект, накіраваны на стварэнне сістэмы кіравання прыладамі пры дапамозе жэстаў рукі. Каманда прадстаўляла ідэю на многіх конкурсах, у тым ліку на «100 ідэй для СНД» і «ТІБО-2021». Але пакуль у адкрытым доступе няма інфармацыі пра вытворчасць або прыцягнутыя інвестыцыі.
«Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» — «Верміферма». Сутнасць простая: бярэм любыя арганічныя ўгнаенні накшталт паперы, кардона або пілавіння, і скормліваем дажджавым чарвякам. На выхадзе атрымліваецца біягумус. Ці будзе прымяняцца ў беларускіх гаспадарках, пакуль незразумела.
«Грамадства, Эканоміка і сацыяльная сфера» — аўдыякніга «Спадчына» з запісамі твораў беларускіх класікаў на беларускай, рускай і англійскай мовах. Спасылкі на спампоўванне размешчаныя тут.
2020 год
«Бранзалет клопату». Крыніца
«Грамадства, Эканоміка і сацыяльная сфера» — «Бранзалет клопату». Сіліконавы бранзалет са штрыхкодам для людзей у зоне рызыкі (якія перанеслі інсульт, пакутуюць на цукровы дыябет, астму, эпілепсію, дэменцыю ды іншыя захворванні). Медыцынскі працаўнік зможа яго адсканаваць, убачыць гісторыю хваробы і вызначыць, якую першую дапамогу варта аказаць чалавеку. Як кажа адзін з аўтараў, Эльнур Адзілаў, праграма для гэтага ўжо распрацаваная (што праўда, на відэа паказалі не інтэрфейс праграмы, а сайт медкаледжа). Пасля «100 ідэй для Беларусі» распрацоўку паказалі на VI Усебеларускім народным сходзе. Ці будуць выдаваць бранзалеты пацыентам, таксама пакуль незразумела, але год таму Эльнур запэўніваў, што Міністэрства аховы здароўя ідэяй зацікавілася.
«Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка» — «Ужыванне смартфон-асіставанай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для перадаперацыйнага планавання». Аўтары прапанавалі выкарыстоўваць віртуальную трохмерную мадэль змененых сегментаў пазваночніка пацыента пры яго лячэнні. Яны сцвярджаюць, што ўжо распрацавалі праграму для смартфона, якая дазваляе «выводзіць на экран трохмерны аб’ект меркаванай зоны аперацыі ў выглядзе дапоўненай рэальнасці».
«Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі» — «Адукацыйная платформа „БМВ“ (БЕЛАРУСКАЯ МОВА ВУЧНЯМ)». Ідэя прыйшла аўтарам на пачатку эпідэміі кавіду. Яны прыдумалі платформу, якая дазваляе настаўніку і вучню ва ўмовах лакдаўну камунікаваць дыстанцыйна. Спампаваць праграму можна тут. Але трэба памятаць, што паводле новага кодэкса аб адукацыі дыстанцыйнага навучання ў сярэдняй школе не будзе.
2021 год
Скрыншот з дэма-версіі праграмы Covid-Ray. Расшыфроўка здымка. Крыніца
«Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства» — «Сады Семіраміды». Гэта комплекс ферм, дзе гародніна, садавіна і ягады вырошчваюцца з дапамогай гідрапонікі. Аўтар плануе «ўдасканаліць праект і зрабіць яго маштабнейшым — стварыць высокатэхналагічны комплекс гідрапонных ферм каля вёскі Дударава Добрушскага раёна». Ён таксама атрымаў дыплом пераможцы міжнароднай бізнэс-гульні ў катэгорыі «Маладыя людзі, якія маюць досвед вядзення фермерскай гаспадаркі».
«Ахова здароўя» — праект «Сэнсарная пальчатка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі». Прылада ўзаемадзейнічае са смартфонам праз bluetooth, жэсты распазнаюцца і выводзяцца на экран смартфона ў выглядзе тэксту. Праект паказвалі сёлета ўвосень на фестывалі навукі ў Мінску.
«Найлепшая бізнэс-ідэя» — «Нейрасетка для класіфікацыі рэнтгенаграм органаў грудной клеткі». Яна робіць 10 здымкаў лёгкіх на секунду і аналізуе атрыманыя даныя, выяўляе змены, у тым ліку і бессімптомную пнеўманію. На 2021-ы распрацоўку выпрабавалі ў расійскіх клініках і выкарыстоўвалі ў гарадской дзіцячай клінічнай інфекцыйнай бальніцы. На пачатку гэтага года аўтар праекта расказваў dev.by, што праект супрацоўнічае з шэрагам медустаноў у Мінску і рэгіёнах і плануе выйсці ў Еўропу. І нядаўна стартап быў прызнаны адным з найлепшых на канферэнцыі Emerge.
Валошын: «Крыва-коса, ідэалагічна, па-ленінску, але ўсё адно лепш, чым нічога»
Складваецца ўражанне, што на конкурс прыходзяць таленавітыя людзі з цікавымі ідэямі. Але сам па сабе ўдзел не прыносіць ім асаблівай карысці ў далейшым.
Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар і бізнэс-анёл
— Ці патрэбныя дзяржаўныя конкурсы стартапаў? У цэлым, так, — лічыць Кірыл Валошын. — Прышчапляць моладзі прадпрымальніцкае мысленне — выдатная задача. Напрыклад, з ёй выдатна спраўляўся цяпер ліквідаваны ў Беларусі Imaguru, які праводзіў Teen Guru і масу іншых адукацыйных івэнтаў.
У краіне, дзе Лукашэнка збіраецца паціснуць руку апошняму прадпрымальніку, пагражае арыштамі за цэны і называе бізнэсоўцаў вашывымі блохамі (праігнаруем энтамалагічную таўталогію), добра, каб было хоць нейкае альтэрнатыўнае стаўленне. Пры адсутнасці Imaguru ў краіне і разгроме НКА (таго ж Social Weekend/Dobra) няхай хоць гэтым займаецца дзяржава. Крыва-коса, ідэалагічна, па-ленінску, але ўсё адно лепш, чым нічога.
Урэшце, пасля дзяржаўнага конкурсу чалавек можа рухацца далей. З чагосьці трэба пачынаць. Напрыклад, з таго, каб зрабіць высновы — як не трэба стартапіць або куды не трэба прыходзіць (смяецца). Магчыма, выкладчык, які навучаў удзельнікаў прасоўванню іх ідэй, рэальна даў нейкія веды або дапамог з нэтворкінгам. Можа, людзі пазнаёміліся на гэтым так званым конкурсе і знайшлі сабе кагосьці ў каманду. Альбо знайшлі сабе пару, што таксама нядрэнна.
Так, у конкурс «100 ідэй для Беларусі» можна ўдыхнуць больш жыцця. Для гэтага варта прыбраць ідэалагічны складнік, прыцягнуць рэальных экспертаў, якія або яшчэ не з’ехалі з краіны, або гатовыя пры «незашквары» ўдзельнічаць анлайн. Запрашаць тых жа інвестараў, бізнэс-анёлаў, то-бок рабіць конкурс больш карысным і каштоўным для яго ўдзельнікаў.
Для гэтага не трэба вялікага розуму — дастаткова скапіяваць тое, што рабілі разгромленыя Social Weekend, Imaguru або які-небудзь Startup Weekend. Гэта досыць тыпавыя практыкі. Павышаць каштоўнасць для ўдзельнікаў можна і праз прыцягненне мікраінвестыцый, у тым ліку дзяржаўных, як гэта было ў стартап-школе БНТУ.
Пытаемся ў інвестара, ці слушнае сцверджанне, што з маладзёнамі з рэгіёнаў дзяржаўных конкурсы працуюць добра:
— Так, на жаль, рэгіёны моцна адстаюць ад Мінска і па прадпрымальніцкім, і па стартап-мысленні, — адказвае Кірыл Валошын. — Але ў рэгіёнах працуюць не толькі дзяржаўныя ініцыятывы. Ёсць, напрыклад, школа бізнэсу і стартапаў Malimon, якая ладзіць мерапрыемствы ў Маладзечне, Баранавічах, Бабруйску і іншых гарадах.
У цэлым, стартап-экасістэма ў Беларусі разбураная і моцна раз’яднаная. Ёю і раней дык не асабліва было зручна ганарыцца, а цяпер, лічы, наогул нічога не засталося. Але калі ў такіх умовах дзяцей і моладзь атрымоўваецца навучаць прадпрымальніцтву, будзем лічыць гэта дабром.
Государственные стартапы в первую очередь должны прививать патриотическое мышление, а уж всякое "предпринимательское" на последнем месте. Стартап должен думать о процветании государства, а не о личной выгоде. Прибыль от стартапа должна поступать в государственный бюджет и распределяться на социальную ориентированность.
Anonymous
12 снежня 2022, 20:50
2
Согласен. Да и не только стартап, любой работник должен думать о процветании государства, а заработная плата должна выдаваться в размере бюджета прожиточного минимума. Все что сверх, должно поступать в государственный бюджет и распределяться на социальную ориентированность. В этом суть социального государства.
Ну да, ну да, предприниматели не нужны, да и прибыль не нужна, нужно изначальнольно делить выручку по потребностям и делить должен кто-то, кто больше всех думает о других(государство конечно же). История о том, как Атлант не расправил плечи...
Anonymous
Developer в GameDevelopment
12 снежня 2022, 18:47
4
Просто уйди. Тошнит от тебя, твоего совка, твоих совковых методов. Ты не смог и уже не сможешь
Осталось написать письмо дедуморозу и тогда точно сбудется.
Но мне почему то кажется у нас за пределами минского гетто яйцеголовых и ижесними, вполне себе народ все устраивает и поддержка есть, достаточно посмотреть на друзей и родственнико без розовых очков, что у меня то не такие.))
Кирилл Волошин, улыбнуло, эксперт!..)) Хотелось бы конечно услышать комментарий от людей по уровню развития отличающихся от бел чиновников. А не [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] из команде Зисера которому тот зачем то дал процент тутбая, на чем успешные проекты Кирилла и окончились.))
Зачем то замодерировали, слово со смыслом - очень плохой кодер? Причем полностью безобидное. Ну вот такой уровень работающих на dev.by набирают всяких бестолковых, гуманитариев, на модерацию. Собственно по уровню статей от переводяшек)) уже становиться понятно к чему все идет, особенно учитывая сопутствующую медленную гибель беларуского IT.))
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Остались от козлика рожки да ножки
Ля-ля-ля-ля-ля-ля, рожки да ножки
Государственные стартапы в первую очередь должны прививать патриотическое мышление, а уж всякое "предпринимательское" на последнем месте. Стартап должен думать о процветании государства, а не о личной выгоде. Прибыль от стартапа должна поступать в государственный бюджет и распределяться на социальную ориентированность.
Согласен. Да и не только стартап, любой работник должен думать о процветании государства, а заработная плата должна выдаваться в размере бюджета прожиточного минимума. Все что сверх, должно поступать в государственный бюджет и распределяться на социальную ориентированность. В этом суть социального государства.
Ну да, ну да, предприниматели не нужны, да и прибыль не нужна, нужно изначальнольно делить выручку по потребностям и делить должен кто-то, кто больше всех думает о других(государство конечно же). История о том, как Атлант не расправил плечи...
Просто уйди. Тошнит от тебя, твоего совка, твоих совковых методов. Ты не смог и уже не сможешь
Осталось написать письмо дедуморозу и тогда точно сбудется.
Но мне почему то кажется у нас за пределами минского гетто яйцеголовых и ижесними, вполне себе народ все устраивает и поддержка есть, достаточно посмотреть на друзей и родственнико без розовых очков, что у меня то не такие.))
Ага конечно. Очереди на выборах же одни буржуйчики с айтишниками устраивали.
Если бы все устраивало - провели бы ещё одни выборы и сняли бы все вопросы с легитимностью. А так все наоборот делают. Угадайте почему?
Кирилл Волошин, улыбнуло, эксперт!..)) Хотелось бы конечно услышать комментарий от людей по уровню развития отличающихся от бел чиновников. А не [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] из команде Зисера которому тот зачем то дал процент тутбая, на чем успешные проекты Кирилла и окончились.))
Зачем то замодерировали, слово со смыслом - очень плохой кодер? Причем полностью безобидное. Ну вот такой уровень работающих на dev.by набирают всяких бестолковых, гуманитариев, на модерацию. Собственно по уровню статей от переводяшек)) уже становиться понятно к чему все идет, особенно учитывая сопутствующую медленную гибель беларуского IT.))
И вот как же тут ты прав!
становитЬся понятно всё и по мягкому знаку и по жёсткому жлобству )