Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пераехаў або ў падполлі». Куды знік стартап-кластар

Здаецца, зусім нядаўна стартап-рух у Мінску віраваў, а ад хлопцаў з ідэямі пра паляпшэнне свету не было як схавацца. Пра тое, што засталося ад усяго гэтага, dev.by пагутарыў з венчурным інвестарам (не інвестуе зараз праз 5-гадовую забарону на прадпрымальніцкую дзейнасць), старшынёй праўлення Angels Band Валерам Астрынскім.

1 каментарый
«Пераехаў або ў падполлі». Куды знік стартап-кластар

Здаецца, зусім нядаўна стартап-рух у Мінску віраваў, а ад хлопцаў з ідэямі пра паляпшэнне свету не было як схавацца. Пра тое, што засталося ад усяго гэтага, dev.by пагутарыў з венчурным інвестарам (не інвестуе зараз праз 5-гадовую забарону на прадпрымальніцкую дзейнасць), старшынёй праўлення Angels Band Валерам Астрынскім.

— Калі выбіраюся ў Мінск (Валер адбывае «хатнюю хімію» на хутары ў Гродзенскай вобласці), бачу, што нейкі рух у Мінску ёсць, але не вельмі венчурны.

Тут, з аднаго боку, лакальны фактар: пасля 2020 стартапы з Беларусі сталі раз’язджацца па розных краінах. З іншага боку, міжнародны: у 2022 годзе з’явілася праблема таксічнасці расійскіх і беларускіх інвестыцый.

Што ўвогуле адбываецца

Стартап-экасістэма пачынаецца з афлайнавай актыўнасці: канферэнцыі, мітапы, хакатоны, стартап-школы. Дзеі таго ж Imaguru складалі, пэўна, 50% актыўнасці. Ну і акрамя Imaguru было шмат дзей на іншых пляцоўках, якія стваралі эфект сінергіі. Чым больш такіх лакацый і дзей, тым лепш экасістэме.

Цяпер у параўнанні 2019 годам і нават з 2021-м усё нашмат цішэй. Калі яшчэ летась была добрая ініцыятыва Zborka Labs, то ўвесну хлопцы прыпынілі дзейнасць (Заўв. dev.by: у красавіку быў затрыманы фаўндар і дырэктар Барыс Мамоненка. Але цяпер Zborka Labs ужо ажывае — у верасні абяцаюць новы набор стартапаў). Заставаўся Social Weekend — мегаважны праект для стартап-супольнасці — ён закрыўся. Той аб’ём стартапаў, які ахопліваў сваімі дзеямі Аляксандр Скрабоўскі, быў вельмі важным. Скрабоўскі з’ехаў — мяркую, дзесьці за мяжой ён неўзабаве штось створыць.

Ёсць невялікі варушняк у стартап-школе БДУ і ў Белаграпрамбанку (яны запусцілі акселератар), анлайн-хакатоны пад брэндам Malimon, але гэтай актыўнасці катастрафічна мала. І няма парасткаў ініцыятывы ў экасістэме, не адчуваецца стартаперскага варушняку, драйву.

Замежная актыўнасць стартап-пляцовак не можа замяніць таго, што было ў Беларусі. Так, анлайн-хакатоны ладзяцца, але энергетыку і вайб дыстанцыйна не наладзіш. Анлайн — больш ад безвыходнасці. Якаснага нэтварку, выпадковых перасячэнняў людзей, дзякуючы якім можа нарадзіцца праект, стала нашмат меней. 

Да 2020 года тут усё віравала і хацелася нешта рабіць. За ўвесь час працы Angels Band мы прагледзелі 1200 праектаў. Колькі праектаў у Беларусі цяпер, я не ведаю. Адчуванне, што ўвесь кластар кудысьці пераехаў або знаходзіцца ў падполлі, не трапляючыся на агульныя радары.

З аднаго боку, з’яўляюцца маладыя каманды, перш за ўсё студэнты, якія хочуць штосьці рабіць. У гэтай моладзі ўжо няма тых ранейшых магчымасцей для нэтварку. І ініцыятыўныя людзі нехаця задумваюцца, а ці не пачаць чытаць нейкія лекцыі або праводзіць акселераванне.

Але я да гэтага стаўлюся як да валанцёрства: па сутнасці, ты павінны пачынаць будаваць сістэму зноўку, з узроўню 10-гадовай даўніны.

З іншага боку, і падманваць хлопцаў — давайце, развівайце, будуйце каманды — не хочацца. Дый няма цяпер матывацыі для развіцця экасістэмы. Пакуль усё даволі песімістычна, і мы знаходзімся ў стане назіральнікаў. 

Як змяніўся склад стартапаў, якія пітчацца ў Angels Band

Да 2020 года амаль усе стартапы, якія падавалі заяўкі ў Angels Band, былі беларускімі. Пасля 2020 года іх засталося каля 50%, замест беларусаў з’явілася шмат стартапаў з Расіі і Украіны. Верагодна, проста адбылося замяшчэнне: так як беларусы сышлі, а мы ўсё адно раз на месяц слухалі 3-5 праектаў, то на нашы пітч-сесіі сталі трапляць праекты з суседніх краін. З пачаткам вайны гэтыя рэгіёны значна скараціліся.

Цяпер у наш вір па-ранейшаму трапляе 10-15 стартапаў штомесяц, але геаграфія значна адрозніваецца ад той, што была раней, — гэта Арменія, Балгарыя, Румынія, Грузія. Быў праект з Казахстана і нават з Таджыкістана — малады, сыраваты, яны хацелі развіваць у Беларусі электронную медыцыну.

Беларускіх праектаў, паводле адчуванняў, засталося 20-30%. Зразумела, што калі беларусы выехалі ў Польшчу ці Партугалію, то яны хутчэй шукаюць грошы ў мясцовых інвестараў.

Знаёміцца з камандамі і атрымліваць зваротную сувязь стала складаней. Раней было як: стартапы — лакальныя, яны ўвесь час з’яўляюцца на афлайн-тусоўках, ты з імі колькі разоў пагутарыў і ўжо можна прымаць рашэнне аб інвеставанні. Цяпер шмат стартапаў, якія наогул не маюць прывязкі да Беларусі. Яны падаюць заяўкі па розных анёльскіх сетках, проста каб павялічыць свае шанцы.

Ніхто не называе імёнаў новых стартапаў. Гэта таму, што няма вартых? Ці беларускія стартапы хаваюць свае карані?

Па-першае, іх мала. Абудзі мяне ўначы і спытай пра знакавыя праекты — такія, як OneSoil, я з ходу і не назаву.

А па-другое, цяпер, перш чым расказаць пра праект у медыйнай прасторы, лепш узгадніць гэта з камандай — можна ці няможна. Ёсць праекты, якія самі актыўна пазіцыянуюць сябе ў беларускай медыйнай прасторы. Як, напрыклад, Sequoia. А ёсць такія, якія і хацелася б згадаць у медыя, але яны просяць іх не называць, бо якраз гэтым часам прыцягваюць заходнія інвестыцыі.

Ад Angels Band сваё паходжанне беларусы, вядома, не хаваюць. Наадварот, яны яшчэ на стадыі знаёмства расказваюць, што вось, маўляў, яны з Беларусі, жывуць у Партугаліі. Бывае, прыходзяць і беларусы з Беларусі, але мы ў такія праекты апошнім часам не інвеставалі — гэта дадатковая рызыка. Сёння ствараць юрыдычную асобу ў РБ і прыцягваць у яе інвестыцыі — сумнеўны план. Да таго ж у стартапе няма сэнсу, калі ён лакальны і не плануе выходзіць на еўрапейскі або амерыканскі рынак — тады гэта нявенчурная гісторыя. З іншага боку, лакалізацыя каманды можа быць тэхнічным момантам — вось менавіта цяпер каманда працуе тут.

Як цяпер пачуваюцца венчурныя інвестары

Інвестары таксама сутыкнуліся з абмежаваннямі. Пашпарт РБ стаў стоп-фактарам, падставай паразбірацца. Пакуль гэтыя абмежаванні нетатальныя: у грамадзяніна Беларусі могуць папрасіць пацверджанне, што ён жыве ў рэгіёне інвеставання, напрыклад, выпіску з банкаўскага рахунку або дамову арэнды кватэры. Звычайна праект задавальняецца, калі ты даводзіш сваю рэлакацыю ў ЕС. У той жа час чым горш якасць праекта, тым ён менш выбарчы ў адносінах да грошай.

Я сам не інвеставаў у 2022 годзе. Але была сітуацыя, калі ў раней праінвеставаны мною праект захацеў увайсці англійскі інвестар наступнага ўзроўню, і для яго ўдзел беларускіх і расійскіх інвестараў стаў фактарам напружання. Прынамсі, такая аргументацыя была паводле слоў стартапа.

Колькасць анёлаў таксама зменшылася. На піку ў Angels Band было каля 100 чалавек — цяпер каля 70. Раней 90% нашых інвестараў жылі ў РБ, а цяпер гэты працэнт адлюстраваўся: у РБ фізічна засталося менш за 10 чалавек. І некаторыя людзі (як я, напрыклад) працягваюць працаваць больш з сацыяльных памкненняў, чым з інвестарскай цікавасці.

З пазіцыі інтэграцыі ў сусветную супольнасць гэта, можа, і нармальны працэс. Але нашу першапачатковую задачу — развіццё венчурнай экасістэмы Беларусі — мы не можам цяпер актыўна рэалізоўваць.

Увогуле ў стрэсавыя часы людзям не да венчура. Фундаментальныя інвестары цяпер укладваюцца ў больш кансерватыўныя актывы, венчур жа нараджаецца ад аптымізму і лішку энергіі на рынку і ў краіне.

Інвестыцыі робяцца не толькі дзеля заробку, але і праз жаданне зрабіць штосьці карыснае. А калі вакол адныя рызыкі, то лепш пасядзець на беразе Нёмана і паназіраць, як цячэ час.

Разбіраем тэму падрабязней у нашай новай рассылцы «Што да чаго» — можна падпісацца тут.

Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Вопрос риторический. Какой вопрос, такой и ответ: просто очень хочется жареного сибаса. Вы же всё понимаете.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 верасня 2022, 01:34