Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Cisco перад сыходам з Расіі знішчыла запчасткі на $22 млн

Амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання і софту праз закрыццё бізнэсу ў Расіі знішчыў свае матэрыяльна-вытворчыя запасы ў краіне.

Пакінуць каментарый

Пра гэта гаворыцца ў справаздачнасці адной з юрыдычных асоб Cisco ў РФ «Сіска сістэмс». У дакументах пазначана, што рашэнне знішчыць «усе запасы, IT-абсталяванне, дэма-ўзоры» было прынятае ў жніўні 2022 года. Кампанія пайшла на гэта праз спыненне продажаў і паслуг і прыпыненне дзеяння ліцэнзій у Расіі, а таксама праз немагчымасць рээкспарту.

Запасы былі знішчаныя сёлета ў студзені на суму каля 1,8 мільярда рублёў (каля $22 мільёнаў). Пад матэрыяльна-вытворчымі запасамі звычайна разумеюць эксплуатацыйныя запчасткі для абсталявання. Акрамя таго, кампанія знішчыла транспартныя сродкі, офісную мэблю і тэхніку на адзін мільён рублёў.

«Яндэкс» паказаў прататып нейрасеткі для генерацыі малюнкаў

Па тэме

Расія заказвала софт для ізаляцыі інтэрнэту і кіравання фабрыкамі троляў

Заснавальнікі NtechLab сышлі з кампаніі пасля спрэчак з нагоды працы ў Расіі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.