Claude Code зліваў email-адрасы карыстальнікаў на старонніх сайтах. Anthropic прызнала праблему
Распрацоўшчыкі выявілі, што ШІ-агент часам раскрывае іхныя электронныя адрасы пры зваротах да сайтаў. Anthropic прызнала праблему і абяцала выдаліць персанальныя дадзеныя з кантэксту мадэлі.
Распрацоўшчыкі выявілі, што ШІ-агент часам раскрывае іхныя электронныя адрасы пры зваротах да сайтаў. Anthropic прызнала праблему і абяцала выдаліць персанальныя дадзеныя з кантэксту мадэлі.
Карыстальнік GitHub паскардзіўся, што Claude Code перадаваў ягоныя email-адрас старонніх сайтам без дазволу. Паводле яго, пасля гэтага ён пачаў атрымліваць дзясяткі махлярскіх і фішынгавых лістоў штодня.
Праблема звязана з HTTP-загалоўкам User-Agent, які праграмы адпраўляюць пры зваротах да сайтаў. Звычайна ён змяшчае інфармацыю пра кліента, аднак Claude Code у некаторых выпадках самастойна дадаваў туды электронны адрас уладальніка акаўнта.
Як патлумачыла супрацоўніца Anthropic Лідыя Халі, кампанія першапачаткова перадавала email карыстальніка мадэлі, каб тая магла правільна пазначаць аўтарства ў кодзе і не выдумляла імёны распрацоўшчыкаў.
Аднак пры выкананні камандаў Claude часам выкарыстоўваў гэты адрас як кантактную інфармацыю для сайтаў. Некаторыя рэсурсы просяць аўтаматызаваныя праграмы паказваць кантактныя дадзеныя, і ШІ-агент імкнуўся выканаць гэтае патрабаванне.
Revolut пересадил 2000 инженеров на собственный ИИ и урезал расходы в десять раз
Падобныя выпадкі фіксаваліся і раней. Карыстальнікі паведамлялі, што Claude Code раскрываў іх адрасы пры працы з Wikipedia і сайтам Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC). У асобных выпадках гэта рабілі дапаможныя ШІ-агенты, прычым без папярэджання карыстальніка.
Абмеркаванне на Hacker News выклікала бурную рэакцыю распрацоўшчыкаў. Многія абурыліся тым, што адрас электроннай пошты наогул перадаваўся мадэлі без асобнага дазволу. Адзін з удзельнікаў расказаў, што Claude Code адпраўляў ягоны асабісты email пры працы з API SEC, хаця для прафесійных задач у яго быў асобны працоўны адрас.
Anthropic ужо дадала ў Claude Code 2.1.317 убудаваную абарону cc-plugin-privacy. Яна ўключана па замоўчванні і запытвае пацверджанне перад выкананнем некаторых камандаў, якія могуць перадаць адрас карыстальніка ў вонкавую сетку.
Аднак Халі прызнала, што механізм пакуль не прадухіляе ўсе магчымыя выпадкі ўцечкі. Напрыклад, праверку можна абысці, калі Claude самастойна напіша і запусціць скрыпт з сеткавым запытам. Таму кампанія вырашыла цалкам выдаліць email уладальніка акаўнта з кантэксту, які перадаецца мадэлі. Абнаўленне абяцаюць выпусціць у пачатку наступнага тыдня.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.