Claude ператварыўся ў працоўны інтэрфейс з убудаванымі Canva, Slack і Figma
Кампанія абвесціла аб запуску інтэрактыўных аплікацый унутры чат-бота Claude. Новая функцыя дазваляе карыстальнікам непасрэдна працаваць з карпаратыўнымі сэрвісамі без пераключэння паміж укладкамі і аплікацыямі.
Кампанія абвесціла аб запуску інтэрактыўных аплікацый унутры чат-бота Claude. Новая функцыя дазваляе карыстальнікам непасрэдна працаваць з карпаратыўнымі сэрвісамі без пераключэння паміж укладкамі і аплікацыямі.
На старце Claude атрымаў інтэграцыі са Slack, Canva, Figma, Box, Asana, Amplitude, Monday.com, Clay і шэрагам іншых інструментаў. Падтрымка Salesforce заяўлена як «хутка». Функцыя даступная падпісчыкам платных тарыфаў Claude (Pro, Max, Team і Enterprise) і актывуецца праз каталог на claude.ai.
Праз Claude карыстальнікі змогуць, напрыклад, ствараць задачы і таймлайны ў Asana, рэдагаваць макеты ў Figma, праглядаць файлы ў Box, будаваць аналітычныя графікі і рыхтаваць паведамленні для Slack з магчымасцю папярэдняга прагляду перад адпраўкай.
У Anthropic тлумачаць, што ідэя заснавана на тым, што складаныя працоўныя задачы — аналіз даных, дызайн і кіраванне праектамі — эфектыўней вырашаюцца з візуальным інтэрфейсам. У спалучэнні з ШІ гэта павінна паскорыць працу ў параўнанні з выкарыстаннем інструментаў паасобку.
Тэхнічнай асновай стаў Model Context Protocol (MCP) — адкрыты стандарт для падключэння знешніх інструментаў да ШІ-прадуктаў, які Anthropic прэзентавала ў 2024 годзе. Новыя MCP Apps дазваляюць убудоўваць інтэрактыўныя інтэрфейсы пабочных сэрвісаў проста ўнутры ШІ-кліента. Аналагічную сістэму інтэграцый раней запусціла OpenAI.
Асабліва прыкметны эфект новыя аплікацыі могуць даць у звязцы з агентам Claude Cowork, прэзентаваным на мінулым тыдні. Гэты інструмент дазваляе ШІ выконваць шматкрокавыя задачы і працаваць з вялікімі наборамі дадзеных. У перспектыве Cowork зможа, напрыклад, абнаўляць дызайн у Figma або выкарыстоўваць свежыя дадзеныя з карпаратыўнага сховішча. Інтэграцыя аплікацый з Cowork пакуль недаступная, але Anthropic абяцае дадаць яе ў найбліжэйшы час.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.