Claude зламаў Mac карыстальніка, паставіўшы дату 4026 год
Карыстальнік Reddit расказаў, што ледзь не страціў некалькі тыдняў працы пасля таго, як выканаў каманду, прапанаваную Claude Code.
Карыстальнік Reddit расказаў, што ледзь не страціў некалькі тыдняў працы пасля таго, як выканаў каманду, прапанаваную Claude Code.
Карыстальнік Reddit расказаў, што ледзь не страціў некалькі тыдняў працы пасля таго, як выканаў каманду, прапанаваную Claude Code.
Паводле аўтара, ён працаваў над дадаткам і хацеў выставіць пэўны час на скрыншотах. Замест самастойнай наладкі ён папрасіў Claude вырашыць задачу. Мадэль, меркавана Opus 5 High, прапанавала каманду з правамі адміністратара, якая адключала сінхранізацыю часу і ставіць сістэмную дату на 4026 год.
«У момант слабасці я проста запусціў каманду, болей пра гэта не падумаўшы. Гэта было недарэчна, але такое можа здарыцца з кожным», — напісаў карыстальнік.
Праз некалькі секунд Mac завіс. Пры наступных спробах загрузкі ён паказваў лагатып Apple ды індыкатар загрузкі, пасля чаго з’яўляўся толькі чорны экран з курсорам. Аднаўленне праз стандартныя рэжымы таксама не дапамагало.
Аўтар некалькі гадзін спрабаваў бяспечны рэжым, Recovery, загрузачныя носьбіты і аднаўленне прашыўкі праз іншы Mac. Спробы DFU Revive завяршаліся памылкай 4042. У выніку ён знайшоў на форуме параду ўстанавіць Xcode на другі, кіруючы камп’ютар. Пасля гэтага паўторная спроба аднаўлення прашыўкі прайшла паспяхова, і няспраўны Mac удалося загрузіць у Recovery Assistant.
Пры гэтым карыстальнік не можа дакладна сказаць, што менавіта выправіла сітуацыю, паколькі да ўстанаўлення Xcode ён таксама спрабаваў DFU Restore. Самае непрыемнае, паводле яго, заключаецца ў тым, што мяняць сістэмны гадзіннік Mac наогул не трэба. У iOS Simulator ёсць асобная каманда для змены часу, які адлюстроўваецца ў радку стану аплікацыі.
«Гэта была, мабыць, найгоршая рэкамендацыя з магчымых. Было шмат іншых, больш простых і правільных спосабаў», — прызнаў аўтар у каментарах. Ён таксама пажартаваў, што будучыня аказалася «вельмі змрочнай»: у ёй нельга карыстацца Mac, а застаецца толькі сачыць, як рухаецца курсор мышы.
Пасля інцыдэнту карыстальнік параіў не запускаць каманды ўсляпую толькі таму, што іх прапануе ШІ, асабліва калі яны патрабуюць правоў адміністратара або змяняюць сістэмныя налады. Ён таксама рэкамендаваў часцей рабіць рэзервовыя копіі і выбіраць мінімальнае змяненне, неабходнае для вырашэння задачы.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.