Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ад Organic Maps адкалолася каманда — стварае новыя карты (зноў)

Заснавальнікам картаграфічнага сэрвісу не ўдалося вырашыць канфлікт, у выніку ў праекта з’явіўся новы «форк».

1 каментарый
Ад Organic Maps адкалолася каманда — стварае новыя карты (зноў)

Заснавальнікам картаграфічнага сэрвісу не ўдалося вырашыць канфлікт, у выніку ў праекта з’явіўся новы «форк».

Канфлікт вакол картаграфічнага афлайн-сэрвісу з адкрытым зыходным кодам Organic Maps атрымаў заканамернае завяршэнне. Частка супольнасці адкалолася ад праекта і заснавала «форк» пад назвай CoMaps. Паколькі сам Organic Maps з’яўляецца адгалінаваннем ад першапачатковага праекта Maps.me, можна сказаць, што цяпер адбыўся «форк форка».

На хостынгавай платформе Codeberg CoMaps прэзентуе сябе як праект, народжаны з жадання стварыць «сапраўды адкрытую, празрыстую і грамадска-арыентаваную навігацыйную аплікацыю». Таксама гаворыцца, што ён быў ініцыяваны «ў адказ на рост занепакоенасці і незадаволенасці кіраўніцтвам праекта Organic Maps», а таксама на адсутнасць рашэння па сутнасці.

Сярод прынцыпаў праекта пералічваюцца празрыстасць, сумеснае прыняцце рашэнняў супольнасцю, адсутнасць камерцыйнай выгады і г. д. Заяўляецца, што праект існуе за кошт ахвяраванняў самой супольнасці, аднак не выключае гранты або прыбытак ад патэнцыйных B2B-прадуктаў, калі яны адпавядаюць прынцыпам супольнасці і не ўшчамляюць бясплатны і адкрыты характар праекта.

Юрыдычнай асобы ў CoMaps пакуль няма. У будучыні ініцыятары плануюць зарэгістравацца як некамерцыйная арганізацыя/кааператыў або далучыцца да ўжо існуючай арганізацыі, якая падтрымлівае праекты з адкрытым зыходным кодам. Структура кіравання і палітыка прыняцця рашэнняў яшчэ абмяркоўваюцца. Каманда працуе над рэлізам аплікацыі.

Колькі чалавек перайшло ў новую каманду незразумела. Пад адкрытым лістом, у якім кантрыб’ютары выказваюць недавер фаўндэрам, цяпер 250+ подпісаў.

У той жа час у Organic Maps таксама працягваецца праца. У афіцыйным тэлеграм-чаце праекта 2650+ удзельнікаў — прыкладна столькі ж, колькі і на пачатку публічнай стадыі канфлікту. Дарэчы, рэпазіторый Organic Maps зноў на GitHub.

Нагадаем, гісторыя з часовай блакіроўкай на GitHub рэпазіторыя опенсорснага праекта Organic Maps выявіла канфлікт сузаснавальнікаў — беларусаў Віктара Гавака і Аляксандра Барсука з аднаго боку і расіяніна Рамана Цісіка з другога. Як высветлілася, Цісік пазбавіў Барсука і Гавака статусу ўладальнікаў рэпазіторыя, бо ў яго назапасіліся прэтэнзіі да партнёраў (яны пералічаныя тут).

Услед за гэтым з’явіўся адкрыты ліст членаў супольнасці да фаўндэраў з патрабаваннем гарантый, што грамадскі праект не будзе манетызаваны або прададзены. Аўтары ліста выказвалі расчараванне тым, што іх, «відаць, падманулі, прымусіўшы працаваць бясплатна, каб павысіць ацэнку кампаніі і, такім чынам, капітал акцыянераў — з магчымым намерам прадаць кампанію або іншым чынам манетызаваць праект».

Organic Maps

бясплатная аплікацыя для аўтаномнай навігацыі з адкрытым зыходным кодам, якая выкарыстоўвае картаграфічныя дадзеныя з OpenStreetMap. Працуе афлайн пасля папярэдняй запампоўкі карт. Распрацоўваецца супольнасцю валанцёраў. Кіруецца юрыдычнай асобай, зарэгістраванай у Эстоніі.

Праект Organic Maps адгалінаваўся ад распрацаванага беларусамі картаграфічнага сэрвісу Maps.me пасля таго, як у 2020 годзе Mail.ru Group прадала сэрвіс кампаніі Daegu Limited.

Праз месяц пасля ўгоды на iOS выйшла абнаўленне Maps.me, якім многія карыстальнікі засталіся незадаволеныя. У выніку члены старой каманды Maps.me Аляксандр Барсук і Віктар Гавака, а таксама Раман Цісік запусцілі ініцыятыву па аднаўленні выгляду аплікацыі да абнаўлення. Да іх далучыліся карыстальнікі сэрвісу. Так нарадзіўся праект Organic Maps. Ён робіць акцэнт на канфідэнцыяльнасці, заяўляючы, што не адсочвае месцазнаходжанне карыстальніка і не збірае асабістыя дадзеныя.

Прымусілі працаваць бясплатна. Супольнасць папулярных афлайн‑картаў Organic Maps папярэдзіла фаўндараў
Прымусілі працаваць бясплатна. Супольнасць папулярных афлайн‑картаў Organic Maps папярэдзіла фаўндараў
Па тэме
Прымусілі працаваць бясплатна. Супольнасць папулярных афлайн‑картаў Organic Maps папярэдзіла фаўндараў
Канфлікт у Organic Maps. Як усімі любімы форк афлайн-мап Мельнічка трапіў «пад санкцыі» і што цяпер будзе

Чытайце таксама
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
Як навучаць штучнаму інтэлекту, калі ён змяняецца літаральна кожны дзень? Ключ — у крытычным мысленні, лічыць Вольха Бандарэнка, беларуска, якая з дапамогай ШІ алічбоўвала кінакласіку, стварала спецэфекты для Netflix, а сёння выкладае курсы па ШІ ў польскай ВНУ. Мы пагутарылі з Вольхай пра студэнцкія праекты, будучыню і чаму ўніверсітэтам не трэба баяцца штучнага інтэлекту.
2 каментарыя
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
МПД пракаментаваў галоўныя змяненні для плацельшчыкаў ППД.
«Пакуль была праца, не адчувала сябе эмігранткай». Кім лічаць сябе тыя, хто з'ехаў — нядаўна і даўно

У праекце «Тамтэйшыя» даследуем самаідэнтыфікацыю беларусаў у эміграцыі. Ці ператварыліся яны ў замежнікаў і як падтрымліваюць сувязь з радзімай.
4 каментарыя
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
«Хачу пасвіць гусей». Топ-10 кампаній, куды айцішнікі (не) хочуць трапіць у 2026. І чаму
Мы запыталіся ў чытачоў, якую ІТ-кампанію яны б выбралі, калі б у 2026 ім надалася магчымасць уладкавацца ў любую.
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Никогда такого не было, и опять...