Са спіса мэйнтэйнераў ядра Linux раптам выдалілі больш за дзясятак расійцаў

Адразу 11 праграмістаў якія меркавана працуюць у расійскіх кампаніях, былі без тлумачэнняў адхіленыя ад працы над ядром Linux. Пра гэта піша партал OpenNET.

8 каментарыяў

Змены ў спіс мэйнтэйнераў унёс амерыканец Грэг Кроа-Хартман, які адказвае за падтрымку стабільнай галіны ядра Linux і цэлага шэрагу яго кампанентаў. Калі ў 2018 годзе стваральнік Linux Лінус Торвальдс часова адышоў ад спраў, амерыканец узяў на сябе яго паўнамоцтвы.

У якасці прычыны выдалення згаданае толькі «выкананне розных патрабаванняў камплаенсу». Таксама адзначана, што распрацоўшчыкі могуць быць вернутыя ў спіс мэйнтэйнераў у будучыні ў выпадку падачы пэўнай дакументацыі. Чаму ад праекта адхілілі толькі расійцаў, Кроа-Хартман не патлумачыў, але прывёў пайменны спіс і апісаў, чым яны займаліся ў складзе супольнасці.

Мэйнтэйнер порта Linux для архітэктуры m68k Герт Уйтэрховен паказаў на размытасць фармулёвак і на тое, што, паколькі ядро з’яўляецца адкрытым праектам, нядрэнна б удакладніць, што маюць на ўвазе пад «рознымі патрабаваннямі камплаенсу» і якую менавіта дакументацыю трэба падаць. Ён таксама выказаў асцярогу, што падобнае выдаленне без выкладання правілаў адкрывае дзверы для далейшых злоўжыванняў. Пытанне пакуль засталося без адказу.

Змена спіса мэйнтэйнераў ужо ўвайшла ў галіну 6.12-rc4. Яна была адпраўленая Торвальдсу ў складзе пул-запыту з выпраўленнямі знакавых драйвераў, азагалоўленага «Char/Misc driver fixes». У адрозненне ад прысутных у пул-запыце выпраўленняў драйвераў, змена файла MAINTAINERS да гэтага не рэцэнзавалася іншымі распрацоўшчыкамі і не тэсціравалася ў галіне linux-next на падставе, што гэта ўсяго толькі змена дакументацыі.

Торвальдс выказаўся наконт распрацоўшчыкаў Linux, якія старэюць
Па тэме
Торвальдс выказаўся наконт распрацоўшчыкаў Linux, якія старэюць
Торвальдс абвясціў вайну залежнаму стану ў камітах
Па тэме
Торвальдс абвясціў вайну залежнаму стану ў камітах

Читать на dev.by