CEO Nvidia спрытна прыдумаў, як ухіліцца ад выплаты велізарнай сумы падаткаў

Джэнсен Хуанг уваходзіць у дзясятку найбагацейшых людзей ЗША — ягонае багацце ацэньваецца ў $127 млрд. 40% сумы, то-бок прыкладна $50 млрд, яго спадчыннікі павінны будуць заплаціць у казну ў выглядзе падаткаў. Выданне New York Times са спасылкай на дакументацыю, якая трапіла ў яго рукі, піша, што сям’я сузаснавальніка і гендырэктара Nvidia дзякуючы розным ягоным тактыкам зможа зэканоміць прыкладна $8 млрд.

1 каментарый

Хуанг далёка не адзіны з багатыроў, якія спрабуюць знізіць сабе падатковую нагрузку. Падатковая стратэгія Хуанга прыцягвае ўвагу сваёй складанасцю. У 2012 годзе ён стварыў безадклікальны траст, куды перавёў 584 тысячы акцый чыпмэйкера, якія на той момант ацэньваліся ў $8 млн. Гэта было часткай схемы, вядомай у фінансавых колах пад назвай I Dig It. Яна дазваляе абыходзіць падаткі на спадчыну і на дарэнне, у тым ліку на актывы, якія растуць у цане пасля перадачы.

Да 2023 года кошт актываў траста Хуанга ўзляцеў вышэй за $3 млрд. Калі б не дальнабачнасць прадпрымальніка, яго спадчыннікам прыйшлося б выкласці лішні $1+ млрд падаткаў.

У 2016 годзе сям’я Хуанга распачала яшчэ адзін крок для мінімізацыі падатковага цяжару, стварыўшы шэраг трастаў — grantor retained annuity trusts (GRATs). Калі кошт атрыманых бенефіцыярамі актываў вырастае вышэй за суму, якая павінна быць вернутая дарыльшчыку, рэшту траст пакідае сабе без абкладання падаткам. Акцыі ў гэтых трастах ад таго часу падаражэлі і цяпер каштуюць больш за $15 млрд.

Акрамя гэтага, Хуанг звяртаўся да дапамогі свайго дабрачыннага фонду Jen Hsun & Lori Huang Foundation, які атрымаў значную колькасць акцый Nvidia. Гэта забяспечвае імгненныя льготы на падаткі на прыбытак і спадчыну.

Tesla пять лет не платила налоги, но получила налоговый возврат в $1 млн
По теме
Tesla пять лет не платила налоги, но получила налоговый возврат в $1 млн
Nvidia ды іншыя інвестары Крэмніевай даліны ўклаліся ў кампанію заснавальніка «Яндэкса»
Па тэме
Nvidia ды іншыя інвестары Крэмніевай даліны ўклаліся ў кампанію заснавальніка «Яндэкса»
Nvidia заменила Intel в старейшем рыночном индексе США
По теме
Nvidia заменила Intel в старейшем рыночном индексе США

Читать на dev.by