DeepSeek выпусціла дэсктопную версію ШІ-агента Harness
Кампанія выпусціла дэсктопныя версіі свайго ШІ-агента Harness для macOS і Windows. Цяпер яго можна выкарыстоўваць як паўнавартаснае настольнае прыкладанне.

Harness прызначаны не толькі для праграмавання: агент умее працаваць з файламі і дадзенымі, рыхтаваць дакументы і прэзентацыі, шукаць інфармацыю, вывучаць рэпазіторыі, выпраўляць памылкі, пісаць новыя функцыі і запускаць тэсты.
Адна з ключавых асаблівасцяў Harness — модульная архітэктура: практычна ўсе кампаненты сістэмы рэалізаваныя як плагіны. Можна замяняць мадэлі, інструменты, навыкі, файлавыя сістэмы, пясочніцы, інтэрфейс і логіку працы самога агента. У рэліз таксама ўвайшлі менеджар плагінаў ды інструмент для запуску задач у раскладзе.
Harness не прывязаны толькі да мадэляў DeepSeek. У дакументацыі пазначана падтрымка Anthropic, OpenAI, Moonshot AI з Kimi і Z.ai з GLM, а таксама магчымасць падключаць уласныя API праз сумяшчальныя пратаколы OpenAI і Anthropic. Зыходны код праекта апублікаваны пад ліцэнзіяй MIT. Для карыстальнікаў Linux па-ранейшаму даступны запуск праз пакет @deepseek-ai/dsh у npm.
Пры гэтым DeepSeek папярэджвае, што Harness пакуль знаходзіцца на стадыі developer preview і не лічыцца гатовым да выкарыстання ў прадакшэне. Агент можа выконваць згенераваныя мадэллю каманды і атрымліваць доступ да дазволеных файлаў, працэсаў, сеткі ды ўліковых дадзеных, а паўнавартасны аўдыт бяспекі праекта яшчэ не праводзіўся.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
👍👍!