DeepSeek абнавіла ШІ-мадэль для кодынгу і адкрыла пошукавы API для ўсіх
Паводле заяваў распрацоўшчыкаў, новая V4.1-Flash-1017 хутчэй выконвае задачы, генеруе больш кароткія адказы і перавышае некаторыя мадэлі OpenAI і Anthropic у праграмаванні.
Паводле заяваў распрацоўшчыкаў, новая V4.1-Flash-1017 хутчэй выконвае задачы, генеруе больш кароткія адказы і перавышае некаторыя мадэлі OpenAI і Anthropic у праграмаванні.
Паводле заяваў распрацоўшчыкаў, новая V4.1-Flash-1017 хутчэй выконвае задачы, генеруе больш кароткія адказы і перавышае некаторыя мадэлі OpenAI і Anthropic у праграмаванні.
Новая мадэль — гэта палепшаная версія V4.1-Flash, выпушчаная ў пачатку верасня. Яна ўжо даступная на сайце DeepSeek, у мабільным дадатку і праз API для распрацоўшчыкаў. Кампанія таксама апублікавала яе вагі на Hugging Face і ModelScope. Мадэль аптымізавалі для выкарыстання ў асяроддзях распрацоўкі DeepSeek Harness, Tencent CodeBuddy і WorkBuddy.
Асноўныя змены закранулі праграмаванне і працу ШІ-агентаў. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што мадэль лепш справляецца са стварэннем паўнавартасных праграмных праектаў, у тым гульні, трохмерныя мадэлі ды інтэрактыўныя дадаткі.
Для навучання выкарыстоўвалі метад RLSF — навучанне з падмацаваннем на аснове ўласнай зваротнай сувязі. Мадэль ацэньвае вынікі сваёй працы з дапамогай унутраных сігналаў і самастойна сфарміраваных заўваг, што дазваляе паляпшаць яе без прыцягнення людзей для ацэнкі кожнага выніку.
Паводле вынікаў унутраных тэстаў DeepSeek, абноўленая мадэль у некаторых задачах праграмавання і працы ШІ-агентаў перавышае Claude Opus 5, GPT-5.6 Sol, Kimi K3 і GLM 5.3. Асабліва прыкметныя паляпшэнні кампанія заяўляе ў тэсце DeepSWE, які ацэньвае здольнасць ШІ вырашаць задачы распрацоўкі праграмнага забеспячэння.

V4.1-Flash-1017 набрала 77% пры сярэднім кошце выканання задання менш за $0,20. У эканамічным рэжыме мадэль дасягнула выніку больш за 72% прыкладна за $0,10. Папярэдняя версія паказвала 74,2%, але кожнае заданне абыходзілася прыкладна ў $0,50.
Такім чынам, DeepSeek удалося не толькі павысіць вынік, але істотна знізіць выдаткі на выкананне задач. Для параўнання, кошт аналагічных выпрабаванняў GPT-6 Astra, Gemini 3.8 Flash і Claude Opus 5, паводле апублікаваных DeepSeek дадзеных, складае ад $2 да больш чым $10 за заданне.
Адначасова DeepSeek адкрыла распрацоўшчыкам доступ да ўласнага пашукавіка. Кампанія прадставіла інтэрфейсы Search API і Fetch API, якія дазваляюць ШІ-дадаткам шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і атрымліваць змесціва вэб-старонак. Паводле дадзеных DeepSeek, яе ўнутраная пошукавая сістэма ўжо апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодня.
Кошт кожнага з двух API складае $0,75 за тысячу зваротаў. Пры гэтым карыстальнікі DeepSeek API могуць бясплатна выкарыстоўваць пошукавыя інструменты праз серверныя інтэграцыі з DeepSeek Harness, Claude Code і Codex да 31 кастрычніка 2026 года.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.