Deutsche Telekom рыхтуе першы АІ-смартфон без праграм

Deutsche Telekom сумесна з Qualcomm і Brain.ai распрацоўвае смартфон са штучным інтэлектам, які не будзе мець ніякіх перадусталяваных праграм.

Пакінуць каментарый

T Phone цалкам грунтуецца на нейрасетцы. Усе запыты гаджат будзе апрацоўваць з дапамогай воблачнага сэрвісу і вялікі моўнай мадэлі. Карыстальнік зможа кіраваць прыладай праз тачскрын або пры дапамозе голасу. Вытворца не раскрыў характарыстык гаджата. Вядома, што ў смартфона флагманскі працэсар Snapdragon 8 Gen 3.

«АІ і вялікія моўныя мадэлі неўзабаве стануць неад’емнай часткай мабільных прылад. Мы будзем выкарыстоўваць іх для паляпшэння і спрашчэння жыцця нашых кліентаў. Нашае бачанне — «magenta concierge» для смартфона без праграм. Сапраўдны паўсядзённы кампаньён, які задавальняе патрэбы і спрашчае лічбавае жыццё, — заявіў дырэктар па прадуктах і лічбавых тэхналогіях Deutsche Telekom Джон Абрахамсан.

Раней аналагічны дэвайс на базе АІ без утыліт паказаў стартап Rabbit. R1 — гэта кампактная прылада, якая нагадвае рацыю з экранам і па памерах выглядае як палова смартфона. У яе ёсць 2,88-цалёвы сэнсарны экран, камера, якая круціцца, для фота і відэа, а таксама кнопка і кола пракруткі для актывацыі персанальнага асістэнта.

Adobe дадала ў Acrobat АІ-памочніка
Па тэме
Adobe дадала ў Acrobat АІ-памочніка
У Лондане выпадкова знайшлі два першыя ў свеце персанальныя камп’ютары
Па тэме
У Лондане выпадкова знайшлі два першыя ў свеце персанальныя камп’ютары
Хакеры навучыліся ўзломваць смартфоны па гуку руху пальцаў
Па тэме
Хакеры навучыліся ўзломваць смартфоны па гуку руху пальцаў

Читать на dev.by