У Лондане выпадкова знайшлі два першыя ў свеце персанальныя камп'ютары
У Лондане знайшлі два рэдкія камп’ютары, якія лічацца першымі мадэлямі ПК у свеце. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі гісторыі камп’ютарнай тэхнікі.

Супрацоўнікі адной клінінгавай кампаніі ў часе прыбірання памяшканняў у адной з лонданскіх школ знайшлі два дзіўныя апараты, якія былі падобныя да старых камп’ютараў. Гаджаты захоўваліся ў запыленых скрынках, але выглядалі цэлымі. Знаходку адправілі ў Кінгстанскі ўніверсітэт, спецыялісты якога апазналі два экзэмпляры камп’ютара Q1.
У 1969 годзе кампанія Computer terminal Corporation (CTC) даручыла Intel распрацаваць аднакрыштальны працэсар з уласным наборам каманд, які прызначаўся для тэрмінала DataPoint 2200. Хоць Intel не выканаў умоў кантракта, напрацоўкі спатрэбіліся пры стварэнні працэсара 8008, які выпусцілі ў 1974 годзе.
Навінкай скарысталася кампанія Q1. Яна стварыла персанальны камп’ютар, які пачала прадаваць у снежні 1972 года. Такім чынам, Q1 можна лічыць першым у свеце паўнавартасным персанальным камп’ютарам на аднакрыштальным працэсары. Яго частата была ўсяго 800 кГц, аб’ём памяці быў роўны 16 Кбайт. Як лічылася, у свеце засталося 8 асобнікаў Q1: тры з іх знаходзяцца ў музеях камп’ютарнай тэхнікі. Цяпер да іх дадаліся яшчэ дзве мадэлі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.