Linux Foundation параіў не прымаць расійскага кода ў оўпэнсорсныя праекты
Linux Foundation, некамерцыйны кансорцыум па развіцці Linux, пры канцы студзеня выпусціў новыя рэкамендацыі па працы з праграмістамі з падсанкцыйных краін. Усё зводзіцца да таго, што з расійскімі праграмістамі спраў лепш не мець, паколькі гэта можа парушаць амерыканскія санкцыі. Пра гэта піша CNews са спасылкай на партал The New Stack.
Linux Foundation, некамерцыйны кансорцыум па развіцці Linux, пры канцы студзеня выпусціў новыя рэкамендацыі па працы з праграмістамі з падсанкцыйных краін. Усё зводзіцца да таго, што з расійскімі праграмістамі спраў лепш не мець, паколькі гэта можа парушаць амерыканскія санкцыі. Пра гэта піша CNews са спасылкай на партал The New Stack.
Новыя рэкамендацыі Linux Foundation звязаныя з санкцыямі, якія ўводзіць Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША (OFAC). Яны распаўсюджваюцца на прыватных асоб і на кампаніі з «чорнага» спіса ўладаў ЗША (Specially Designated Nationals and Blocked Persons, SDN), а таксама на афіляваных з імі асоб. Рэкамендацыі закранаюць вельмі невялікую колькасць краін, уключаючы Расію, Іран, Кубу, Паўночную Карэю і Сірыю — пра Кітай Тhe New Stack не згадвае.
Рэкамендацыі Linux Foundation дапускаюць узаемадзеянне з распрацоўшчыкамі з санкцыйных краін або звязаных з санкцыйнымі кампаніямі. У прыватнасці, дазваляецца прымаць ад іх змены і выпраўленні, калі патчы ствараліся з іх уласнай ініцыятывы, то-бок не запытваліся. Пры гэтым выпраўленні маюць вырашаць толькі агульныя праблемы праекта з зыходным кодам. Напрыклад, патч, які ўкараняе ў ядро драйвер для новага «жалеза», патэнцыйна парушае санкцыі OFAC, а выпраўленне, якое латае «дзірку» ў ядры, парушэннем лічыцца не будзе.
Таксама рэкамендацыі ўтрымліваюць пункт аб аднабаковай камунікацыі з падсанкцыйнымі ўдзельнікамі супольнасці. То-бок прымаць некаторыя патчы ад іх можна, але лепш не кантактаваць з імі з нагоды дапрацоўкі створаных імі выпраўленняў. Гэта можа трактавацца як парушэнне санкцый, а самі па сабе кансультацыі асоб і арганізацый з санкцыйнага спіса могуць трактавацца як аказанне паслуг.
Новыя рэкамендацыі — гэта менавіта рэкамендацыі, то-бок строга прытрымлівацца іх удзельнікі Linux-супольнасці не абавязаныя, падкрэслівае CNews. Але іх наяўнасць сама па сабе азначае, што распрацоўшчыкам трэба быць асцярожнымі, з кім яны ўзаемадзейнічаюць. Таксама ў Linux Foundation раяць распрацоўшчыкам адкрытага софту не спадзявацца выключна на спіс SDN, паколькі ён не з’яўляецца вычарпальным.
Большасць санкцый OFAC не распаўсюджваюцца на «інфармацыйныя матэрыялы», якія звычайна ўключаюць адкрыты зыходны код. Але гэта тычыцца толькі існага кода, а не запытаў на новы код або на мадыфікацыю наяўнага. Так, напрыклад, супрацоўніцтва з расійскім распрацоўшчыкам над выпраўленнем кода можа пацягнуць непрыемнасці.
Таксама з новых рэкамендацый Linux Foundation стала зразумела, што хоць разгляд незапрошаных выпраўленняў ад удзельнікаў з санкцыйных рэгіёнаў у цэлым прымальны, актыўнае ўцягванне іх у абмеркаванні або паляпшэнні можа выходзіць за рамкі закону.
Акрамя гэтага, распрацоўшчыкам настойліва рэкамендавана праяўляць пільнасць у дачыненні да падсанкцыйных арганізацый, якія спрабуюць рабіць унёсак ускосна праз трэціх асоб або распрацоўшчыкаў, якія дзейнічаюць «індывідуальна».
Юрысты мяркуюць, што навіны закрануць у першую чаргу буйныя карпарацыі, якія заўсёды на кантролі ў дзяржавы, а невялікім кампаніям супрацоўніцтва з распрацоўшчыкамі з падсанкцыйных краін пакуль можа сысці з рук. У апошніх, напрыклад, папросту няма рэсурсаў для аналізу падобных правілаў, а ўрад звычайна ігнаруе невялікія кампаніі, бо ў яго няма рэсурсаў для іх прымусовага прымянення. Буйным жа кампаніям патрэбныя спецыялізаваныя кансультацыі, якія не зможа забяспечыць юрыст па агульным праве.
Навіны Linux Foundation дэманструюць, што оўпэнсорс-супольнасць паварочваецца да распрацоўшчыкаў з Расіі спінай, канстатуе CNews. Гэты працэс пачаўся ў 2022 годзе і ўзмацніўся ў 2024-м, калі са спіса мэйнтэйнераў Linux было выключана некалькі расійцаў, частка якіх працуе ў падсанкцыйных арганізацыях. Стваральнік Linux Лінус Торвальдс назваў адхіленых ад распрацоўкі расійцаў «купкай рускіх троляў» і адмовіўся вяртаць іх у супольнасць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну ничего страшного, потом назад пригласят, и будем работать как будто ничего такого и не было.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
смысла писать в Линуксы, как и весь опенсорс, если это не приносит ничего нет, да и не настолько этот open открытый
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2025, 00:57
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5