Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

DeepSeek выйшаў у лідары па загрузках праграмы ў 140 краінах. І шмат дзе трапіў пад праверку на бяспеку

АІ-сэрвіс DeepSeek узначаліў спіс самых пампаваных мабільных праграм у 140 краінах, піша Bloomberg са спасылкай на Appfigures.

Пакінуць каментарый

Чат-бот кітайскага стартапа, які «разважае», заняў першае месца ў App Store 26 студзеня і ўтрымлівае гэтую пазіцыю ва ўсім свеце.

Варта адзначыць, што Appfigures не ўлічвае даных па альтэрнатыўных метадах загрузкі праграм у Кітаі. Так, самы вялікі прырост новых карыстальнікаў у DeepSeek зафіксаваны ў Індыі — на яе прыйшлося 15,6% усіх загрузак на ўсіх платформах ад моманту запуску праграмы.

Акрамя гэтага, паводле даных Sensor Tower, ад 28 студзеня праграма DeepSeek лідзіруе ў амерыканскім сегменце Play Store. За першыя 18 дзён яе спампавалі 16 млн разоў — гэта амаль у два разы больш за тыя 9 млн загрузак, якія за той сама тэрмін пасля запуску набрала праграма ChatGPT.

Між тым праграма DeepSeek прыцягнула пільную ўвагу рэгулятараў розных краін. Улады Італіі і Ірландыі запыталі ў распрацоўшчыкаў інфармацыю наконт абыходжання з карыстальніцкімі данымі. Тое ж пытанне збіраюцца вывучаць улады Нідэрландаў, Паўднёвай Карэі, Францыі. Пра рызыкі папярэджваюць мясцовых карыстальнікаў улады Вялікабрытаніі. Сінгапур паабяцаў цесна супрацоўнічаць з ЗША ў расследаванні наконт таго, што DeepSeek мог незаконна атрымліваць чыпы Nvidia. Тайвань зусім забараніў усім дзяржустановам і аператарам крытычнай інфраструктуры выкарыстоўваць тэхналогіі DeepSeek праз боязь з нагоды кібербяспекі.

DeepSeek начали блокировать в Европе. Эксперты уже нашли утечку
DeepSeek начали блокировать в Европе. Эксперты уже нашли утечку
По теме
DeepSeek начали блокировать в Европе. Эксперты уже нашли утечку
У Meta «паніка» у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
У Meta «паніка», у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
Па тэме
У Meta «паніка», у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему похвалил китайскую и советскую
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему, похвалил китайскую и советскую
По теме
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему, похвалил китайскую и советскую

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.