Discord скарачае 17% штату

Папулярная сярод геймераў платформа для абмену паведамленнямі Discord звальняе 17% штату. Пра гэта супрацоўнікам было сказана ўчора на ўсеагульным сходзе і ў карпаратыўнай рассылцы гендырэктара кампаніі Джэйсана Сітрона, тэкст якой прыводзіць The Verge.

3 каментарыя

Як і многія айцішныя СЕО апошнім часам, Сітрон пакаяўся, што апошнія гады кампанія расла занадта хутка. Ад 2020 года колькасць супрацоўнікаў вырасла ў 5 разоў. У выніку кампанія ўзяла на сябе больш праектаў і стала менш эфектыўнай.

Звальненні маюць завастрыць фокус і палепшыць сумесную працу, каб надаць арганізацыі больш манеўранасці. Без працы ў Discord застанецца 170 чалавек з розных падраздзяленняў.

The Verge адзначае, што крытычнай фінансавую сітуацыю Discord назваць нельга, хоць пакуль ён стратны і спрабуе аднавіць рост карыстальнікаў. У мінулым жніўні Discord скараціў 4% штату. За ўвесь час кампанія прыцягнула больш за $1 млрд, яна мае ў запасе больш за $700 млн гатоўкі і сёлета плануе выйсці на прыбытак.

Amazon увольняет сотни сотрудников в стриминговом и медийном подразделениях
По теме
Amazon увольняет сотни сотрудников в стриминговом и медийном подразделениях
Google увольняет примерно тысячу сотрудников в хардверных, инженерных, других командах
По теме
Google увольняет примерно тысячу сотрудников в хардверных, инженерных, других командах

Читать на dev.by