Для эмігрантаў можа падаражэць абмен пашпарта, рэгістрацыя шлюбу і шмат чаго яшчэ

Гэта прадугледжана праектам Падатковага кодэкса.

1 каментарый

Стаўкі консульскага збору, якія дзейнічаюць у замежных установах, могуць падняць ад студзеня 2023 года. Такія захады, як заўважыла каманда найбуйнейшага да блакавання навіннага партала Беларусі, утрымліваюцца ў праекце змяненняў у Падатковы кодэкс.

Пашпарт для грамадзян РБ, якія пастаянна пражываюць за мяжой — то-бок тых, што аформілі выезд за мяжу на ПМЖ (тут можна пачытаць пра тое, як аформіць дазвол на ПМЖ за мяжой і памяняць пашпарт)

  • Цяпер 40 еўра.
  • У планах 50 еўра.

Аналагічная паслуга ў галоўным консульскім упраўленні МЗС (Беларусь):

  • Цяпер 12 БВ.
  • У планах 15 БВ.

Разгляд заявы аб афармленні пастаяннага пражывання за мяжой

  • Цяпер 175 еўра.
  • У планах 200 еўра.

Разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

  • Цяпер 250 еўра.
  • У планах 400 еўра. (Заяву замежніка аб прыёме ў грамадзянства РБ разгледзяць за 70 еўра, павышэння тут не плануецца).

Выдача (абмен) ID грамадзяніна РБ

  • Цяпер 25 еўра.
  • У планах 40 еўра.

Разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну РБ, які пражывае ў РБ (пачытайце пра падоўжаны пашпарт і яго магчымасці)

  • Цяпер 20 еўра.
  • У планах 30 еўра.

Стаўка за абмен пашпарта для  «грамадзян РБ, якія пастаянна пражываюць у РБ» (гэта любы эмігрант, які не аформіў дазволу на ПМЖ за мяжой, пачытайце пра працэдуру абмену такога пашпарта за мяжой)

  • Застаецца ранейшай — 100 еўра.

Кратна павысіць стаўкі прапануецца за:

  • рэгістрацыю шлюбу: цяпер — 50 еўра, у планах — 100 еўра;
  • скасаванне шлюбу: цяпер — 50 еўра, у планах — 200 еўра;
  • рэгістрацыю перамены прозвішча, імя і імя па бацьку, уключна з выдачай пасведчання: цяпер — 70 еўра, у планах — 200 еўра.

Натарыяльныя дзеянні таксама, верагодна, падаражэюць. Напрыклад, пасведчанне дагавораў адчужэння транспартных сродкаў:

  • блізкім сваякам: цяпер — 70 еўра, у планах — 100 еўра;
  • іншым асобам: цяпер — 100 еўра, у планах — 200 еўра.

Збор за выдачу даведак плануецца падняць ад 35 да 50 еўра.

Как поменять паспорт РБ за границей. Теория, практика и лайфхаки
По теме
Как поменять паспорт РБ за границей. Теория, практика и лайфхаки
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
По теме
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей

Читать на dev.by