Айцішнікі паказалі позвы «з'явіцца для ўдакладнення». Выглядае, што пакуль гэта адзінкавыя выпадкі

Пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расіі і заяў Аляксандра Лукашэнкі пра стварэнне саюзнай групоўкі войскаў з’явіліся чуткі пра тое, што ў Беларусі вайскоўцы запасу пачалі атрымліваць позвы.

Нам удалося знайсці двух айцішнікаў, якія нядаўна атрымалі «лісты шчасця» з ваенкаматаў.

13 каментарыяў

Адная позва прыйшла афіцэру запасу прыкладна паўтара месяца таму. Мэта яўкі ў ваенкамат — «удакладненне звестак». Паводле слоў айцішніка, ён заканчваў вайсковую кафедру ўніверсітэта і атрымаў адтэрміноўку ад службы ў войску «праз шматдзетнасць». Цяпер ён знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Яшчэ адная позва прыйшла айцішніку, які жыве ў Гродне. Ён радавы запасу, служыў у войску год таму. У ваенкамат трэба было з’явіцца ў другой палове кастрычніка і таксама «для ўдакладнення ўліковых звестак».

Частка звестак схаваная рэдакцыяй

Між тым беларускія медыя пісалі пра тое, што ўлады запыталі спісы ваеннаабавязаных у кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, а на вайсковыя зборы нібыта заклікаюць былых салдат з Сіл спецыяльных аперацый і ПДВ, былых міліцыянтаў. 

Лукашэнка падкрэсліваў, што ў Беларусі «няма неабходнасці аб’яўляць мабілізацыю», і заяўляў, што «праз ваенкаматы мы правяралі і будзем правяраць ваеннаабавязаны склад, усіх ваеннаабавязаных, якія лічацца ў нас у запасе».

Тым часам мы працягваем атрымліваць паведамленні ад чытачоў, да якіх на пошту прыходзяць лісты з гінекалагічнай бальніцы і студэнцкай паліклінікі з патрабаваннем прайсці медагляд для ваенкамата. У медустановах кажуць пра ўзлом. Мяркуючы з усяго, туды масава тэлефануюць з удакладняльнымі пытаннямі атрымальнікі лістоў.

Айтишники с PBH ускорили переезд — опасаются мобилизации в Беларуси
По теме
Айтишники с PBH ускорили переезд — опасаются мобилизации в Беларуси
Адтэрміноўка — бонус пры найманні. Як мабілізацыя ў Расіі ўплывае на кампаніі ў Беларусі
Па тэме
Адтэрміноўка — бонус пры найманні. Як мабілізацыя ў Расіі ўплывае на кампаніі ў Беларусі

Читать на dev.by