З Беларусі сышла японская гульнёвая кампанія
Японская гульнявая карпарацыя Konami абвясціла пра спыненне працы ў Беларусі і Расіі. Паведамленне з’явілася на афіцыйным сайце іх футбольнага сімулятара eFootball, заўважыў ТАСС.

«15 чэрвеня 2026 года, а 06:00 (UTC) мы спынім аказваць паслугі ў Расіі і Беларусі. Дзякуем усім гульцам за падтрымку. Без вас мы не здолелі б столькі дасягнуць», — гаворыцца ў паведамленні. Прычыны рашэння не ўдакладняюцца.
Папярэджанне таксама з’яўляецца пры запуску Metal Gear Solid V, Yu-Gi-Oh! Master Duel і Yu-Gi-Oh! Duel Links.
Konami заснавалі ў 1969 годзе ў Осаке. Першапачаткова карпарацыя рамантовала музычныя аўтаматы, а пазней стала буйным распрацоўшчыкам і выдаўцом відэагульняў (серый Metal Gear, Castlevania, Silent Hill).

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.