З'явілася зарплатная карта па распрацоўшчыках у Еўропе (Беларусь там таксама ёсць)
levels.fyi запусціў інтэрактыўную карту, на якой можна паглядзець, колькі зарабляюць інжынеры софту ў розных еўрапейскіх краінах.
Краіны пазначаныя рознымі колерамі ў залежнасці ад узроўню аплаты распрацоўшчыкаў. Пры навядзенні курсора на краіну адлюстроўваецца разбіўка заробкаў па працэнцілях (сума, якую атрымлівае тая ці іншая доля распрацоўшчыкаў). Таксама ў картку дададзены спіс самых шчодрых працадаўцаў абранай краіны рэгіёна са спасылкамі на іх профілі на levels.fyi, зарплаты і вакансіі.
На старонцы карты ёсць акно для пошуку краін па назве. Таксама можна выбраць, па якім працэнцілі адлюстроўваць даныя (10-ы, 25-ы, медыяна, 75-ы або 90-ы), што дазваляе бачыць кантраст у аплаце ў розных краінах. То-бок пры выбары 90 працэнціля карта будзе афарбоўвацца ў залежнасці ад зарплаты 10% самых высокааплачваных распрацоўшчыкаў краіны. А яшчэ можна выбраць валюту для адлюстравання заробкаў — у меню ёсць нават злоты і беларускі рубель.
У Беларусі, паводле даных levels.fyi, адзін з самых нізкіх медыянных заробкаў распрацоўшчыкаў — $2711. Сярод самых шчодрых кампаній пазначаныя Playtika (якая сыходзіць з краіны), Tinkoff і Lyft.
Пакуль карта паказаная ў бэта-версіі. Некалькі месяцаў таму levels.fyi запусціў аналагічную карту па штатах ЗША.
Читать на dev.by