Экс-СЕО Intel заклікаў маліцца і пасціцца за здароўе кампаніі і супрацоўнікаў

Мінулы тыдзень пачаўся для Intel з адстаўкі гендырэктара Пэта Гелсінгера. Але ён усё роўна працягвае перажываць за кампанію, якой аддаў некалькі дзясяткаў гадоў жыцця.

6 каментарыяў

Гелсінгер напісаў у Х, што кожны чацвер чытае малітвы і адмаўляецца ад ежы. Учора ён заклікаў разам з ім памаліцца за Intel і 100 тысяч яе супрацоўнікаў на гэтым тыдні, бо ў кампаніі цяпер вельмі складаныя часы. Таксама экс-кіраўнік Intel адзначыў велізарную ролю, якую яна адыгрывае для паўправадніковай галіны і для ЗША.

Ад моманту анонсу навін аб сыходзе Гелсінгера да мінулай пятніцы каціроўкі чыпмэйкера ўпалі на 13% — як піша Bloomberg, мінулы тыдзень стаў найгоршым для Intel за апошнія тры месяцы. Ад пачатку года акцыі кампаніі абваліліся на 58%, а сам год можа стаць для яе найгоршым мінімум ад 1983-га. Замены Гелсінгеру яна пакуль не знайшла.

CEO Intel сышоў у адстаўку
Па тэме
CEO Intel сышоў у адстаўку
Intel рызыкуе вылецець з індэкса Dow Jones праз моцнае падзенне каціровак
Па тэме
Intel рызыкуе вылецець з індэкса Dow Jones праз моцнае падзенне каціровак
Intel падумвае прадаць частку бізнэсу, каб выстаяць
Па тэме
Intel падумвае прадаць частку бізнэсу, каб выстаяць

Читать на dev.by