У офісах Netflix у Францыі і Нідэрландах прайшлі ператрусы

Органы, якія расследуюць фінансавыя злачынствы, у аўторак правялі ператрусы ў офісах Netflix у Парыжы і Амстэрдаме, піша Reuters.

1 каментарый

Ператрусы прайшлі ў рамках папярэдняга расследавання, пачатага ў лістападзе 2022 года ў Францыі. Што паслужыла падставай для яго, не вядома. Амерыканскі стрымінгавы сэрвіс падазраюць у падатковых махінацыях. У Netflix заявілі, што супрацоўнічаюць з уладамі і цалкам выконваюць падатковае заканадаўства краін прысутнасці.

Паводле даных следства, да 2021 года Netflix наўмысна памяншаў сваю падатковую нагрузку, дэкларуючы ў Нідэрландах даход, атрыманы ў Францыі. У 2019–2020 годзе Netflix Services France заплаціў менш за €1 млн падатку на прыбытак, але спыніў незаконную практыку ў 2021-м. У тым годзе абарот Netflix у Францыі рэзка павялічыўся з €47,1 млн у 2020-м да €1,2 млрд.

Папярэдняе расследаванне не прадугледжвае выстаўлення крымінальных абвінавачванняў і не абавязкова прывядзе да суда.

Netflix закрыла амбіцыйную гульнявую студыю
Па тэме
Netflix закрыла амбіцыйную гульнявую студыю
Netflix скасоўвае карыстальнікам базавы тарыф і прымушае плаціць больш
Па тэме
Netflix скасоўвае карыстальнікам базавы тарыф і прымушае плаціць больш

Читать на dev.by