Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

СЕО OpenAI даў параду, якую давалі Джобс і Бафет

У нядаўнім падкасце Сэм Альтман казаў пра важныя, на яго погляд, аспекты менеджменту. Сказанае ім вельмі сугучнае таму, чаму вучылі Стыў Джобс і Уорэн Бафет.

Пакінуць каментарый

У нядаўнім падкасце Сэм Альтман казаў пра важныя, на яго погляд, аспекты менеджменту. Сказанае ім вельмі сугучнае таму, чаму вучылі Стыў Джобс і Уорэн Бафет.

«Першае, што прыходзіць на розум, гэта дысцыпліна. Фокус, чаму мы скажам „не“, быццам бы кажучы ад імя карыстальніка пра тое, чаму будзем рабіць адное і не будзем другога», — сказаў Альтман. Яго каманда «самым дбайным» чынам пазбягае «нязбытных мар» і мэтаў.

Гэта вельмі нагадвае філасофію Джобса, які рабіў акцэнт на фокус. Ён вучыў засяроджвацца на пяці ключавых прадуктах і пазбаўляцца ад лішніх, бо яны будуць цягнуць вас уніз. Пасля вяртання ў Apple пасля выгнання праўленнем, Джобс звузіў фокус кампаніі да адной мэты на год.

У адным з інтэрв’ю ў 2007 годзе Джобс разважаў пра тое, што адрознівае «разумныя кампаніі» ад астатніх. Калі звычайна кампаніі складаюць спісы з дзесяці мэтаў на год, то разумныя кампаніі ставяць перад сабой толькі тры ці чатыры.

«Вось як я раблю. Бяру ліст паперы і кажу: „Калі б мая кампанія магла зрабіць толькі адную рэч налета, што б гэта было?“ Мы літаральна адкідаем усё астатняе», — казаў Джобс.

Пра гэта ж казаў Альтман у прамове пра стартапы ў Стэнфардзе ў 2014. У прыватнасці, пра тое, што ўменне засяродзіцца на галоўным асабліва важнае для фаўндараў. А гэта значыць адмаўляць усяму другараднаму ў 97 выпадках са 100.

Гэты навык таксама згадваў Уорэн Бафет. «Розніца паміж паспяховымі людзьмі і сапраўды паспяховымі людзьмі ў тым, што другія амаль усяму кажуць „не“», — лічыць знакаміты інвестар.

CEO OpenAI патлумачыў чаму не звяртае ўвагі на ўзрост пры найманні
CEO OpenAI патлумачыў, чаму не звяртае ўвагі на ўзрост пры найманні
Па тэме
CEO OpenAI патлумачыў, чаму не звяртае ўвагі на ўзрост пры найманні
СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ
СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ
Па тэме
СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ
CEO Apple назваў 3 рэчы якім навучыўся ў Джобса
CEO Apple назваў 3 рэчы, якім навучыўся ў Джобса
Па тэме
CEO Apple назваў 3 рэчы, якім навучыўся ў Джобса

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.