На GitHub змянілася самая папулярная мова праграмавання

GitHub выпусціў свежы даклад Octoverse аб актыўнасці на платформе. Вось некаторыя асноўныя высновы.

4 каментарыя

У гэтым годзе Python стаў самай распаўсюджанай мовай праграмавання на Github замест JavaScript, што звязана з шырокім ужываннем першай у АІ, машынным навучанні і дата-саенсе. За імі ў топе ідуць TypeScript і Java. Таксама на 92% вырасла папулярнасць інструмента Jupyter Notebook. Расце запатрабаванасць моў для сістэмнага праграмавання накшталт Rust.

Бум АІ не прывёў да замены скураных распрацоўшчыкаў — наадварот, яны ўсё больш убудоўваюць АІ-мадэлі ў праграмы і масава ўдзельнічаюць у АІ-праектах. Таксама назіраецца павышаная цікавасць да АІ-агентаў і малых мадэляў, якія патрабуюць менш вылічальнай магутнасці.

Таксама адзначаны ўсплёск актыўнасці ў галіне генератыўнага АІ. Колькасць укладаў у такія праекты вырасла на 59%, а агульная колькасць такіх праектаў — на 98%. Лідзіруюць тут ЗША, але вялікая актыўнасць адзначаная ў Індыі, Германіі, Японіі і Сінгапуры.

Да супольнасці GitHub далучаецца беспрэцэдэнтная колькасць новых удзельнікаў з усяго свету — асабліва ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Самы прыкметны прырост зафіксаваны ў Індыі, якая, паводле прагнозаў GitHub, да 2028 года стане самым масавым рынкам платформы.

Поўная версія даклада даступная па спасылцы.

ИИ-ассистенты для кодеров поднимают огромные инвестиции. А некоторые компании планируют не нанимать айтишников, которые не дружат с ИИ 
По теме
ИИ-ассистенты для кодеров поднимают огромные инвестиции. А некоторые компании планируют не нанимать айтишников, которые не дружат с ИИ
GitHub: 97% распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць AI 
Па тэме
GitHub: 97% распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць AI

Читать на dev.by