«Нас чакае залаты век»: Безас адказаў на страхі перад ШІ і параўнаў пратэсты супраць дата-цэнтраў з адменай нажоў
Заснавальнік Amazon Джэф Безас у інтэрв’ю Financial Times і CNBC раскрытыкаваў прагнозы пра масавы беспрацоўе праз ШІ. На ягоную думку, тэхналогія не знішчыць рынак працы, а наадварот правакуе дэфіцыт працоўнай сілы і створыць значна больш вакансій, чым закрые.
Заснавальнік Amazon Джэф Безас у інтэрв’ю Financial Times і CNBC раскрытыкаваў прагнозы пра масавы беспрацоўе праз ШІ. На ягоную думку, тэхналогія не знішчыць рынак працы, а наадварот правакуе дэфіцыт працоўнай сілы і створыць значна больш вакансій, чым закрые.
«Людзі, якія прыходзяць да высновы, што ўсе працоўныя месцы знікнуць… Я думаю, гэтыя людзі проста памыляюцца. У аснове сваёй усё цывілізацыйнае багацце рухаецца вынаходствамі. Шэсць тысяч гадоў таму нехта вынайшаў плуг, і мы ўсе сталі багацейшымі. Цяпер мы знаходзімся ў сярэдзіне адразу некалькіх залатых вякоў, і гэта датычыць не толькі ШІ, але і космасу, і біятэхналогій. У бліжэйшае дзесяцігоддзе мы ўбачым сапраўдныя цуды», — абяцае прадпрымальнік.
У якасці аргументу Безас прывёў свой новы амбіцыйны ШІ-стартап Prometheus, ацэнены ў $41 млрд. Гэта першы праект, які мільярдэр асабіста ўзначаліў у якасці су-генеральнага дырэктара пасля адыходу з пасады кіраўніка Amazon у 2021 годзе.
Prometheus не плануе ствараць робатаў ці канкурыраваць з чат-ботамі. Мэта кампаніі — распрацаваць «штучнага агульнага інжынера» (artificial general engineer). Гэтую ШІ-сістэму навучаюць на рэальных фізічных дадзеных, каб яна разумела законы фізікі значна глыбей, чым існуючыя тэкставыя мадэлі. Прадукт павінен радыкальна скараціць ланцужкі праектавання і вытворчасці ў цяжкай прамысловасці і машынабудаванні, пазбавіўшы інжынераў доўгага стварэння фізічных прататыпаў.
Каментуючы спрэчкі пра жорсткае рэгуляванне галіны і пратэсты супраць будаўніцтва інфраструктуры, Безас параўнаў тэхналогіі ШІ і дата-цэнтры са звычайным нажом: «Вы ж не хочаце аб’явіць нож па-за законам проста таму, што яго можна выкарыстаць ва ўрон? Нажы — важныя інструменты. Так, час ад часу нехта выкарыстоўвае іх не па прызначэнні, але недарэчна казаць: „Добра, больш ніякіх дата-цэнтраў, ніякіх нажоў“. Гэта не самы разумны падыход да рэгулявання».
Мільярдэр дадаў, што разумны дзяржаўны кантроль неабходны для бяспекі (як у выпадку з праверкамі самалётаў у FAA ці лекаў у FDA), але рэгуляваць трэба выключна ўзровень канчатковага ўжывання ШІ-прадуктаў, каб не задушыць інавацыі.
Дзеля новага праекту Безас уцягнуўся ў вайну за таленты і ўжо перамануў сотні спецыялістаў па фізічным інжынірынгу з OpenAI, xAI і Meta. Каментуючы чуткі пра тое, што Марк Цукерберг асабіста варыў суп, каб заахвоціць да сябе рэдкага інжынера з OpenAI, Безас з гумарам адзначыў: «Калі яны захочуць, каб я прыгатаваў ім суп, я прыгатую. Але такога запыту мне пакуль не паступала».
Пазіцыя Безаса супярэчыць заявам іншых топаў індустрыі. Напрыклад, кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэй рэгулярна папярэджваў пра надыходзячы «апакаліпсіс на рынку працы» і нядаўна прапанаваў павысіць падаткі на прырост капіталу, каб фінансаваць безумоўны базавы даход для звольненых праз ШІ людзей. Безас жа перакананы, што ШІ стане галоўным паскаральнікам для яго бізнес-імперыі — ад ракетабудавання ў Blue Origin да даследаванняў даўгалецця.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.