Netflix закрыла амбіцыйную гульнявую студыю
Да нядаўняга часу ў Netflix у Паўднёвай Каліфорніі была гульнявая студыя, якая насіла працоўную назву Team Blue і мелася распрацоўваць высокабюджэтныя ААА-тайтлы. Аднак стрымінгавы сэрвіс вырашыў закрыць яе. Пра гэта са спасылкай на крыніцы расказаў партал Game File.
Team Blue займалася распрацоўкай чагосьці маштабнага і вельмі дарагога. Каманда працавала над праектам, у які можна было гуляць з розных прылад, а не толькі з мабільных.
Да працы над гульнёй апошнія два гады студыя прыцягнула некалькі ветэранаў галіны. Сярод іх — Чака Соні, які прадзюсаваў Star Wars: Battlefront 2, выбудоўваў прадакшан у Activision і Sony Santa Monica І адказваў за Overwatch ў Blizzard; Джозэф Статэн, які больш за 15 гадоў працаваў на розных пазіцыях над серыяй Halo і 6 гадоў адказваў за глабальны паблішынг Xbox Games Studios; і Рафаэль Грасеці, які працаваў над сінематыкамі да Warhammer 40000 Dawn Of War II, The Witcher 2 і Assassins Creed III і быў арт-дырэктарам Santa Monica Studio.
Прычыны закрыцця Team Blue невядомыя. Як і тое, колькі чалавек засталося без працы.
Читать на dev.by