Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кітаец адсудзіў $50К у кампаніі — яго звольнілі за тое, што ён заснуў на працы

Жыхар Кітая па прозвішчы Чжан запрацаваўся дапазна і наступнага дня ад стомы вырашыў усяго адну гадзіну падрамаць на працоўным месцы — за што гэтым месцам і паплаціўся. Аднак улады ўсталі на яго бок, піша South China Morning Post. Гісторыя атрымала шырокую агалоску ў сеціве.

Пакінуць каментарый

Мужчына працаваў менеджарам аддзела ў адной хімічнай кампаніі ў правінцыі Цзянсу на паўднёвым усходзе краіны. Ён аддаў гэтай кампаніі два дзясяткі гадоў жыцця.

Аднойчы яму давялося працаваць да паўночы. Наступнага дня камеры відэаназірання зафіксавалі, як ён спіць проста ў сябе за сталом. А праз два тыдні пасля гэтага яго звольнілі. Эйчары склалі дакумент, у якім гаварылася, што Чжан «спаў на працы ад знямогі». Супрацоўнік гэты дакумент падпісаў. Кампанія нават пракансультавалася з прафсаюзам і выдала яму афіцыйнае апавяшчэнне аб звальненні за грубае парушэнне ўстаноўленай у кампаніі працоўнай дысцыпліны.

Чжан палічыў, што з ім паступілі несправядліва, і падаў у суд. Суд адзначыў, што кампаніі маюць права звальняць за такія парушэнні, але яны павінны адпавядаць пэўным умовам, напрыклад, быць звязанымі з вялікімі стратамі. Суд дадаў, што злачынства Чжана адбылося ўпершыню ад 2004 года, калі ён уладкаваўся ў кампанію, і не нанесла сур’ёзнай шкоды. Акрамя таго, ён вылучаўся выбітнай прадукцыйнасцю, меў даплаты і павышэнні. Таму выгнаць яго за адзін-адзінюткі інцыдэнт было празмерным і неапраўданым.

Суд пастанавіў, што кампанія павінна выплаціць яму кампенсацыю ў памеры 350 тысяч юаняў ($48 тысяч).

Из игровой компании уволились все сотрудники сразу
Из игровой компании уволились все сотрудники сразу
По теме
Из игровой компании уволились все сотрудники сразу
Многие люди увольняются сразу после повышения. Вот почему
Многие люди увольняются сразу после повышения. Вот почему
По теме
Многие люди увольняются сразу после повышения. Вот почему

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.