Беларусь прыпаднялася ў сусветным рэйтынгу самых «моцных» пашпартоў. Але ёсць нюанс

Міжнародная кансалтынгавая фірма Henley & Partners абнавіла рэйтынг пашпартоў свету па колькасці напрамкаў, у якія іх уладальнікі маюць бязвізавы доступ (або доступ з візай па прыбыцці). Індэкс грунтуецца на звестках Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту і ўключае 199 пашпартоў.

1 каментарый

Беларусь размясцілася ў спісе на 62 пазіцыі, якую дзеліць з Намібіяй. Наш пашпарт дае сваім уладальнікам магчымасць для бязвізавых падарожжаў у 81 краіну свету. Год таму беларускі пашпарт займаў 64 месца.

Але паколькі пашпарты розных краін могуць валодаць аднолькавай сілай, адную і тую ж пазіцыю ў рэйтынгу могуць падзяляць некалькі пашпартоў, таму насамрэч наперадзе Беларусі знаходзяцца 113 краін свету. Сярод іх — Польшча (7 месца), Літва і Латвія (10 месца), Грузія і Малдова (44), Расія (46). Першае месца займае Сінгапур.

Прыкладна там жа Беларусь размяшчаецца ў аналагічным свежым рэйтынгу Passport Index. У ім наш пашпарт займае 112 месца ў індывідуальным заліку паміж Тайландам і Косавам і 53 месца — у агульнасусветным.

У беларусаў павысіўся IQ, мы ў сусветным топе-20
Па тэме
У беларусаў павысіўся IQ, мы ў сусветным топе-20
У Беларусі ўвядуць электронныя візы для замежнікаў
Па тэме
У Беларусі ўвядуць электронныя візы для замежнікаў

Читать на dev.by