SEO Google кажа, што прагрэс AI у 2025 запаволіцца

Гендырэктар Google Сундар Пічаі не лічыць, што АІ у сваім развіцці ўпёрся ў сцяну. Але дапускае, што ў найбліжэйшыя месяцы прагрэс запаволіцца. Пра перспектывы тэхналогіі кіраўнік тэхнагіганта гаварыў на мерапрыемстве New York Times на гэтым тыдні.

1 каментарый

Пічаі адзначыў, што Google рыхтуе да запуску мадэлі новага пакалення, але чакае, што на працягу наступных гадоў АІ не будзе развівацца такімі тэмпамі, як цяпер.

«Я думаю, у 2025 годзе прагрэс [АІ] будзе давацца складаней. Плады, якія віселі нізка, ужо сарваныя. Схіл становіцца страмчэйшым», — растлумачыў Пічаі, маючы на ўвазе, што час, калі вялікіх вынікаў можна было дасягнуць адносна невялікімі намаганнямі, прайшоў.

Тэма таго, ці выйшаў штучны інтэлект на нейкае плато сваёй прадукцыйнасці, цяпер горача абмяркоўваецца спецыялістамі сферы. Некаторыя яе прадстаўнікі, напрыклад, гендырэктар OpenAI Сэм Альтман, адмаўляюць, што АІ падыходзіць да мяжы сваіх магчымасцяў. Аднак іншыя эксперты сцвярджаюць, што вельмі сур’ёзным «вузкім месцам» для распрацоўшчыкаў стаў дэфіцыт новых якасных даных, створаных чалавекам, для трэніроўкі мадэляў. Гэта прымушае распрацоўшчыкаў шукаць новыя падыходы — напрыклад, факусавацца на тым, як мадэлі разважаюць.

«Не зусім згодны з гэтым параўнаннем са сцяной», — сказаў Пічаі, дадаўшы, што цвёрда ўпэўнены, што прагрэс у АІ у 2025 годзе будзе.

«Калі вы са старту хутка маштабуецеся, то можаце падключаць больш вылічальных магутнасцяў і дамагацца вялікага прагрэсу. Але каб выйсці на новы ўзровень, безумоўна патрэбныя магутнейшыя прарывы. Так што гэта можна ўспрымаць як сцяну — або як невялікія бар’еры», — дадаў кіраўнік Google. Каб запусціць новую хвалю прагрэсу ў АІ, патрэбныя тэхнічныя прарывы ў мысленні мадэляў і іх здольнасці «надзейней» выконваць паслядоўнасці дзеянняў, лічыць ён.

CEO OpenAI спрабуе знізіць чаканні ад агульнага АІ — кажа, трэба чакаць звышінтэлект
Па тэме
CEO OpenAI спрабуе знізіць чаканні ад агульнага АІ — кажа, трэба чакаць звышінтэлект
У OpenAI, Google і Anthropic узніклі праблемы пры распрацоўцы новых АІ-мадэляў
Па тэме
У OpenAI, Google і Anthropic узніклі праблемы пры распрацоўцы новых АІ-мадэляў
Марк Андрысен: замест звальненняў АІ запусціў нечаканы ўсплёск наймання
Па тэме
Марк Андрысен: замест звальненняў АІ запусціў нечаканы ўсплёск наймання
CEO Microsoft: Google должна была стать «победителем по умолчанию» в ИИ-гонке
По теме
CEO Microsoft: Google должна была стать «победителем по умолчанию» в ИИ-гонке

Читать на dev.by