У App Store узляцела іншая праграма ад стваральнікаў TikTok

На фоне навіслага над TikTok блакавання ў ЗША ў амерыканскім App Store рэзка вырасла папулярнасць іншай сацсеткі ад ByteDance пад назвай Lemon8, піша Business Insider.

1 каментарый

Мінулага тыдня яна выйшла на першае месца ў амерыканскім сегменце крамы праграм Apple. Аднак яе карыстальнікі наўрад ці разумеюць, што калі ўлады краіны вырашаць забаніць TikTok, то, хутчэй за ўсё, тая ж доля напаткае і Lemon8.

Сацсетка прызначаная для абмену фатаграфіямі і бліжэйшая да Pinterest і Instagram, чым да TikTok, дзе людзі дзеляцца кароткімі відэаролікамі. На момант публікацыі гэтага артыкула яна займае трэцяе месца сярод бясплатных праграм у амерыканскім App Store, саступаючы толькі сэрвісу Watch Duty для адсочвання лясных пажараў і ChatGPT. А мінулага тыдня Lemon8 апярэджвала чат-бота OpenAI.

Мінулага красавіка Кангрэс прыняў закон аб абароне грамадзян ЗША ад праграм, якія кантралююцца арганізацыямі з варожа настроеных краін. Паводле закона, ByteDance, кітайская ўладальніца TikTok, у тэрмін да 19 студзеня павінна прадаць сацсетку, інакш тая будзе забароненая ў краіне. Мінулага мая TikTok падаў пазоў, у якім аспрэчыў патрабаванне, спаслаўшыся на першую папраўку да Канстытуцыі, якая не дапускае выдання законаў, якія абмяжоўваюць свабоду слова. Рашэнне было вынесеная не на карысць TikTok і абскарджанае. Слуханні прызначаныя на 10 студзеня. Пры канцы снежня Дональд Трамп заклікаў Вярхоўны суд адкласці выкананне закона да сваёй інаўгурацыі.

Lemon8 з вялікай верагоднасцю таксама патрапіць пад забарону. У тэксце закона непасрэдна пазначаныя толькі TikTok і ByteDance, аднак трактаваць яго можна даволі шырока — так, што распаўсюджвацца ён можа на любую кампанію з варожых краін, карыстальнікі якой могуць «заводзіць акаўнты або профілі для стварэння, абмену і прагляду тэксту, выяў, відэа» і іншага кантэнту.

В Румынии отменили президентские выборы, замешан TikTok
По теме
В Румынии отменили президентские выборы, замешан TikTok
Албания запретила TikTok на год после убийства подростка
По теме
Албания запретила TikTok на год после убийства подростка

Читать на dev.by