Адкрыты софт стаў шматмільярднай індустрыяй
Папулярнасць софту з адкрытым зыходным кодам расце. Гэтая індустрыя ўжо ацэньваецца ў мільярды долараў і прыцягвае інвестыцыі ад кампаній з усяго свету. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе 2024 Open Source Software Funding Survey ад спецыялістаў Github, Linux Foundation і Гарварда, які заўважыў TechRadar.
Паводле падлікаў аўтараў, аб’ём сродкаў, якія ўкладаюцца арганізацыямі ў оўпэнсорсныя праекты, складае каля $7,7 млрд на год. Прычым 86% інвестыцый укладваюцца ў выглядзе працоўнага часу супрацоўнікаў, і толькі 14% прыпадае на фінансавыя ўліванні.
У апытанні ўдзельнічаў 501 рэспандэнт. Разам яны ўкладаюць у оўпэнсорс $1,7 млрд на год. Медыянная сума, якую арганізацыі выдаткоўваюць на адкрыты софт, ацэньваецца больш чым у $520 тысяч: $345 тысяч у выглядзе працы супрацоўнікаў кампаній і яшчэ $175 тысяч — у выглядзе грашовых ахвяраванняў.
Больш за палову (57%) прамых фінансавых узносаў адправілася падрадчыкам, менш за пятую частку — на канкрэтныя праекты (17%) і фонды (16%). Супольнасці і мэйнтэйнеры атрымалі па 4%, яшчэ 1% сышоў багбаунці-платформам.
Аднак у фінансаванні ёсць белыя плямы. Больш за дзве траціны (68%) не адказала, колькі менавіта грошай дало тым ці іншым оўпэнсорсным праектах. 78% не захацелі або не змаглі адказаць, які бюджэт выдзелены ў іх арганізацыях на оўпэнсорс.
Читать на dev.by