Google назвала найлепшыя праграмы і гульні 2024 года
Google апублікавала спіс найлепшых праграм і гульняў Google Play за 2024 год у ЗША. Кампанія адзначыла, што ў гэтым годзе хацела не толькі падсвятліць выдатныя праграмы, але і выказаць падзяку таленавітым распрацоўшчыкам, якія робяць экасістэму Android яшчэ больш насычанай.
Праграмай года стаў планіроўшчык падзей Partiful, выдзелены за інтуітыўны дызайн і новы падыход да арганізацыі запрашэнняў. У ім можна хутка ствараць старонкі мерапрыемстваў, клікаць гасцей, дасылаць ім навіны, галасаваць за дату і час правядзення і скідаць на іх грошы ў агульную скарбонку.
Знаходкай года названы сэрвіс для знаёмстваў Timeleft. Карыстальнікам трэба запоўніць анкету, на аснове якой алгарытмы падбіраюць кожнаму па пяць падыходных незнаёмцаў і дапамагаюць ім зладзіць вячэру.
Званнем гульні года Google уганаравала ролевае фэнтэзі AFK Journey.
Найепшыя праграмы 2024 года:
- Для выкарыстання на розных прыладах: стрымінг Max
- Для весялосці: фітнэс-праграма Mila by Camilla Lorentzen
- Для асобаснага росту: АІ-рэпетытар па дакладных навуках UpStudy — Camera Math Solver
- Для штодзённай руціны: трэкер харчавання MacroFactor — Macro Tracker
- Для смарт-гадзінніка: трэкер для новаспечаных бацькоў Baby Daybook — Newborn Tracker
- Для планшэтаў: інструмент для малявання Infinite Painter
- Для Google TV: стрымінг Peacock TV: Stream TV & Movies
- Для аўтамабіляў: стрымінг для дзяцей PBS KIDS Video
Найепшыя гульні 2024 года:
- Для выкарыстання на розных прыладах: стратэгічная Clash of Clans
- Шматкарыстальніцкая: экшан Squad Busters
- Фармат pick up & play: казуальная Eggy Party
- «Індзі»: ролевая Yes, Your Grace
- Сюжэтная: экшан Solo Leveling: Arise
- Фармат ongoing: экшан Honkai: Star Rail
- Сямейная: дзіцячая Tab Time World
- Лідар у падпісцы Play Pass: Kingdom Rush 5: Alliance
- Для ПК: прыгодніцкая Cookie Run: Tower of Adventures
Читать на dev.by