Для Беларусі на траціну павялічылі квоту бяспошліннага ўвозу электрамабіляў
З 22 студзеня 2026 года пачне дзейнічаць тарыфная льгота на ўвоз электрамабіляў у Беларусь. Яе вызначае Еўразійская эканамічная камісія. Таксама льготы ўстаноўлены для Арменіі і Кыргызстана.
У наступным годзе Беларусь зможа без пошлін увезці 20 тысяч транспартных сродкаў з электрарухавікамі. Гаворка ідзе толькі пра аўто, якія праходзяць пад кодам 8703 80 000 3, гэта значыць пра «чыстыя» электракары. На гібрыды квота не распаўсюджваецца.
Нагадаем, квота на 2025 год складала 15 тысяч «электрычак».
У Беларусь хутка нельга будзе бясплатна ўвозіць электракары і гібрыды
У Беларусь хутка нельга будзе бясплатна ўвозіць электракары і гібрыды
Амаль пятая частка аўто, якія набываюць беларусы, — «электрычкі»
Амаль пятая частка аўто, якія набываюць беларусы, — «электрычкі»
Читать на dev.by