Даляр апусціўся ніжэй за 3 рублі ўпершыню амаль за 2 гады

29 мая курс даляра апусціўся ніжэй за псіхалагічную адзнаку ў 3 рублі, сведчаць дадзеныя Беларускай валютна-фондавай біржы.

7 каментарыяў

Па выніках таргоў даляр каштуе 2,9968 рубля. У апошні раз такі курс фіксаваўся ў чэрвені 2023 года.

На 13:25 чацвярга банкі купляюць даляр у сярэднім па 2,97 рубля. Найвышэйшы курс — 2,985 рубля — у Банка «Рашэнне» і БНБ-Банка.

У абменніках купіць даляр можна ў сярэднім за 2,99 рубли. Такі курс усталявала большасць беларускіх банкаў. Найвышэйшы курс — 3,01 рубля — у Белаграпрамбанка, Белінвестбанка, Прыёрбанка і ТК Банка.

Еўра на таргах патаннеў да 3,3811 рубля, расійскі рубель наадварот вырас да 3,7777 беларускага рубля за 100 расійскіх. Пры гэтым у Расіі паазабіржавы курс даляра апусціўся ніжэй за 78 мясцовых рублёў упершыню з мая 2023 года.

Прыёрбанк выкупляе дзяржпакет акцый за $53,7 млн
Па тэме
Прыёрбанк выкупляе дзяржпакет акцый за $53,7 млн
Распрацоўка беларускіх навукоўцаў хутка дасягне Меркурыя
Па тэме
Распрацоўка беларускіх навукоўцаў хутка дасягне Меркурыя

Читать на dev.by