Долар у Беларусі таннее, і хутка. Што адбываецца
Ад пачатку студзеня ў Беларусі ўсталяваўся прыкметны курс на ўмацаванне нацвалюты да долара. Ці надоўга гэта? Спыталі эксперта.
Ад пачатку студзеня ў Беларусі ўсталяваўся прыкметны курс на ўмацаванне нацвалюты да долара. Ці надоўга гэта? Спыталі эксперта.
Ад пачатку студзеня ў Беларусі ўсталяваўся прыкметны курс на ўмацаванне нацвалюты да долара. Ці надоўга гэта? Спыталі эксперта.
Трэнд на хуткае падаражанне долара ў Беларусі, які доўжыўся ад жніўня да канца лістапада мінулага года, не проста растраціў сілы, але і развярнуўся ў процілеглы бок. Ужо больш за месяц долар таннее, асабліва прыкметна гэта апошні тыдзень.
Так, ад 4 да 12 лютага USD патаннеў на 2,1%, ад 3,4310 да 3,3596 BYN. У параўнанні з вынікамі першых у 2025 годзе таргоў (3,4955) долар патаннеў ужо на 4%.
Спыталі ў старшага навуковага супрацоўніка даследчага цэнтра BEROC Змітра Крука, што адбываецца.
Паводле слоў эксперта, цяперашняя сітуацыя — гэта пераважна вонкавая гісторыя, звязаная з дынамікай курса расійскага рубля.
— Ужо год з нечым сітуацыя на ўнутраным валютным рынку ўстойлівая і якасна аднастайная. У сегменце юрыдычных асоб (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў) назіраецца валютны дэфіцыт, які паступова нарастае. Але ён з лішкам перакрываецца чыстым продажам валюты насельніцтвам.
Насельніцтва пазбаўляецца замежнай валюты — гэты працэс ішоў увесь 2024 год і захоўваецца ў 2025-м.
Суадносіны дэфіцыту валюты на рынку юрыдычных асоб і прафіцыту на рынку фізічных асоб нараджаюць парытэт, прапанова ад фізічных асоб нават троху пераважвае.
Захоўванне валюты на банкаўскіх дэпазітах значная частка насельніцтва ў святле санкцый больш не ўспрымае як надзейнае.
Акрамя таго, гэта яшчэ і вельмі нізкадаходны інструмент, так як стаўкі па валютных дэпазітах наўмысна заніжаюцца. Таму за апошнія некалькі гадоў многія забралі валюту з банкаў і шукаюць шляхі яе задзейнічаць.
З наяўнай валютай нямала складанасцяў. Праз санкцыі скарыстацца ёю няпроста, а колькасць паездак у еўрапейскія краіны прыкметна знізілася. Таму шмат хто лічыць за лепшае прадаваць валюту, укладваючыся, напрыклад, у нерухомасць як інструмент зберажэння. А хтосьці і зусім вырашае пусціць валютную заначку на спажыванне, напрыклад, куплю тавараў працяглага карыстання.
Якія задачы ў эканамічных уладаў для захавання балансу? Па-першае, падтрымліваць ручаёк чыстай прапановы валюты насельніцтвам, каб ён не вычарпаўся. Насельніцтва вастрэй за ўсё рэагуе на курс долара, таму важна пазбягаць рэзкіх ваганняў курса BYN да USD. Сур’ёзныя скачкі курса долара ў лістападзе — на пачатку студзеня былі не трагічнымі, але даволі непрыемнымі для Нацбанка падзеямі.
Па-другое, трэба абмяжоўваць рост дэфіцыту валюты ў сегменце юрыдычных асоб, што шмат у чым раўнасільна задачы аслабляць нарастанне дэфіцыту гандлю. Галоўны інструмент для гэтага — курс беларускага рубля да расійскага, бо ўвесь гандаль сфакусаваны на Расіі.
Кароткатэрміновая задача ў сувязі ў гэтым — пазбягаць умацавання BYN да RUB, а лепш абясцэньваць беларускі рубель да расійскага.
На гэтыя дзве задачы — з аднаго боку, пазбягаць моцнага абясцэнення беларускага рубля да долара, з другога — жаданне хоць крыху абясцэніць беларускі рубель да расійскага — моцна ўплываюць паводзіны расійскага рубля да асноўных сусветных валют, у прыватнасці, да долара.
Сур’ёзныя скачкі расійскага рубля да долара пры канцы лістапада — у снежні 2024 года былі непрыемныя для беларускіх уладаў, бо ўскладнялі пошук балансу паміж курсамі BYN да USD і RUB.
У той перыяд улады спрабавалі мінімізаваць адмоўныя наступствы: замест жаданага паслаблення BYN да RUB адбывалася яго ўмацаванне, бо Нацбанк не мог сабе дазволіць абясцэніць BYN да USD настолькі, наколькі абясцэньваўся RUB. Да долара беларускі рубель усё ж абясцэньваўся (і гэта было непрыемна, бо супярэчыла зыходнай задачы), але ўсё ж не так моцна, як RUB.
Такім чынам, з кароткатэрміновай стабілізацыяй унутранага валютнага рынку Нацбанк пакуль спраўляецца, балансуючы паміж курсамі беларускага рубля да расійскага і да долара. Але гэта не скасоўвае доўгатэрміновай пагрозы: што будуць рабіць эканамічныя ўлады, калі ручаёк чыстага продажу валюты насельніцтвам вычарпаецца?
Апошнія тры тыдні мы назіраем не столькі новы станоўчы шок (умацаванне BYN), колькі паслабленне старога адмоўнага шоку (скачкоў RUB у лістападзе — на пачатку студзеня). У гэтых умовах Нацбанк можа сабе дазволіць вярнуцца да камфортнага рэжыму, патроху ўмацоўваючы нацвалюту да долара і аслабляючы яе да расійскага рубля.
То-бок на ўнутраным рынку няма ніякіх новых фактараў, якія можна было б назваць станоўчымі — проста скончыліся скачкі расійскага рубля. У сувязі з гэтым ідзе вяртанне да кароткатэрміновай нормы.
Пакуль RUB паводзіць сябе спрыяльна, можна вярнуцца да жаданага дыяпазону па абодвух інструментах — RUB і USD. Ад пачатку студзеня па каціроўках продажу паміж пікам і дном BYN абясцэніўся адносна RUB на 6-6,5% (па курсах Нацбанка падзенне на 3,8%), гэта дазваляе палепшыць пазіцыі экспарцёраў на расійскім рынку і, магчыма, нейтралізаваць трывогі ў сувязі з падаражэннем долара пры канцы 2024 года. Каб пагасіць жаданне насельніцтва купляць долары, але не адбіць жаданне іх прадаваць.
Не вазьмуся прагназаваць тэрміны. Але з улікам назапашаных унутраных рызык (дэфіцыт гандлю расце, ручаёк продажу валюты насельніцтвам не бясконцы), а таксама вонкавых (расійскі рубель зноў можа пайсці ў скокі) — трэнд хутчэй за ўсё не надоўга. Хіба што расійскі рубель, які ўмацоўваецца да долара, можа пацягнуць за сабой і беларускі рубель, але імавернасць гэтага адносна невысокая.
Так, бягучая сітуацыя спрыяльная для эканамічных уладаў. Аднак жа ёсць і лыжка дзёгцю. Калі ў ліпені–снежні 2024 года беларускі рубель умацоўваўся да расійскага, гэта служыла перашкодай для распаўсюджвання паскоранай расійскай інфляцыі.
Цяпер гэты буфер губляе свае ахоўныя ўласцівасці, таму ў найбліжэйшыя месяцы можна чакаць сур’ёзнейшае ўздзеянне разагнаных расійскіх цэн на цэны ў Беларусі.
Улічваючы, што ў Беларусі і так склаўся інфляцыйны навес (рост цэн стрымліваецца пераважна 713-й пастановай урада аб рэгуляванні цэн), гэта важная рызыка.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Деноминации в РБ:
1992 в 10раз
2000 в 1000 раз
2016 в 10000раз
за 24 года в 100 000 000 раз. До 1992г 1$ стоил ок 20р, т.е. сейчас ок 3 500 000 000 на те деньги
Все поголовно живут и землянках, едят баланду и ездят на повозках с полудохлыми лошадями
Такого нет даже во время войны.
В РБ факты такие:
выручка пвт рухнула с 3.2 млрд $ в 2021 до 1.7 млрд в 2023.
ВВП топчется около нуля:
Закрытый отчёт мингорисполкома об опросе городских жителей:
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 13:29
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
доллар - наше спасение
У сектантов только
Математически рассчитанная цена доллара - 50 копеек и не копейкой больше. Народу по телевизору это сообщали после 4-х выборов Президента. Плсле седьмых выборов уж точно доллар рухнет
готов поменять свой миллион рублей на твои 3 миллиона долларов. я предложил еще выгоднее курс чем ты нарисовал.
Это не ко мне, а к Петру Петровичу из нацбанка
Когда у беларусов совсем заканчиваются деньги - они продают валюту
не, они продают валюты чтобы набирать побольше сейчас кредитов
готовлюсь откупить долл по 2.5, как и собирался, все норм. Цель - 1:1, пока идет нормально.
А вообще росс рубль укрепляется, за ним и бел рубль. НБ РБ пытается сидеть на двух стульях и балансировать между приемлемыми курсами к росс рублю, что важно для экономики и к доллару, на который смотрит население. Пока без особых эксцессов идет.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] а так во всем мире идет ослабление бакса. США ударились в экспорт и им выгоден слабый доллар.
23.05.2011 3150
24.05.2011 4930
Сходил на google - шок:
https://ru.wikipedia.org/wiki/Финансовый_кризис_в_Беларуси_(2011)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 15:34
Если в яйцах или золоте считать, в баксе тоже 2х значная инфляция.
После введения пошлин инфляция ещё больше будет.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 16:28
Среднегодовая инфляция бакса с 2000 года - 3.45% в год (хоть это и не совсем корректно считать так).
А вот у белрубля - в районе 18% в год.
Т.е. бакс условно обесценился за 82.7% с 2000 года. А в Беларуси только в одном 2011 инфляция была 108%. Больше, чем за 24 года у доллара.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 17:02
3% это официальные источники, которые несколько раз меняли методу расчета инфляции.
Если инфляцию по стоимости среднего дома, аренды или Utilities считать, совсем другие цифры получаются...
ОБС пишет, уже начали райзить цены перед тарифной войной.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 20:31
Ну так и по Беларуси "официальные источники", которые Белстат)) каким "официальным источникам" мы верим больше?))
ой, да понятно все. если бакс дорожает, то все плохо. если бакс дешевеет, то все плохо. если стоит на месте, то все плохо.
если вы не понимаете, в чем логика, то вы не релобот.
Вы бы хоть с Бартом приходили в комменты с бОльшим временным интервалом. Палитесь же))
Считай в рублях. Какая проблема? Используй бакс только для сравнения и поездок за рубеж. Я давно уже не слежу за его курсом.
гы если бакс использовать только для поездок то вообще не используешь. ибо в ЕС надо евро, в Польшу злотые. А вот если в баксах деньги не хранить то можно в очередной раз остаться без средств. история нас учит что сохраняя в баксах ты хотя бы минимально будешь нести потери а не 100 или 200% как это было уже не раз.
гы. а из ЕС с евриками в Беларусь уже впускают?
Вернее даже не так. Из ЕС в Беларусь с евриками выпускают?
Ну а отдых бывает и не в ЕС. Мне из Польши что евро, что баксы везти так без разницы в тот же Тунис или Индонезию.
Так что на революте и то и то есть.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лютага 2025, 19:22
из Польши пускают. это только Литва ограничения ввела. Но речь то шла про тех кто в рб внутри. А если живешь в ЕС то понятно что ты в шоколаде. А если есть паспорт какой страны ЕС то ты вообще свободный человек.
Да уж, а ещё пару лет назад здесь можно было почитать комментарии адекватных и даже умных людей...
А теперь только твое нытье про прошлое
А теперь одни новореги которые ещё и прячут акк, да. Не переживай, тут люди поумнее даже твоего ротного, твой профиль легко вручную в урл забить.
Аккаунт создан вчера
Все полны оптимизма после звонков президента РФ и US. В РФ даже немного приросли фондовые рынки. Потому и РУР от эйфории укрепился а за ним и бин подтянулся.
при ставке рефинансирования в 21%, не долго музыке играть.
ну почему же, если инфляция будет около 19%, то такая ставка само то для бизнеса
=прорвёмся разберёмся=
а пока что закупаем баксы