Доля Windows 7 узляцела амаль у 5 разоў за пару месяцаў

14 кастрычніка Microsoft згорне падтрымку Windows 10. На гэтым фоне расце рынкавая доля 11 версіі сістэмы і — нечакана і ўжо два месяцы запар — Windows 7, якая выйшла на 6 гадоў раней за «дзясятку» ў 2009 годзе.

Пакінуць каментарый

Паводле дадзеных StatCounter, у ліпені на «сямёрку» прыходзілася толькі 2,02% ад усіх дэсктопаў пад кіраваннем розных версій Windows. У жніўні гэты паказчык дасягнуў 3,59%, а да канца верасня — 9,61%. Да гэтага ён шмат месяцаў утрымліваўся прыкладна на адным узроўні.

Рост долі Windows 11 звязаны перш за ўсё з продажамі новых ПК і пераходам карыстальнікаў на найноўшую версію сістэмы з «дзясяткі». Па рынкавай долі яна перавысіла папярэдніцу ў гэтым ліпені. Па апошніх дадзеных трэкера, Windows 11 належыць 48,94%, а Windows 10 — 40,5%.

Узлёт Windows 7 не азначае, што юзеры пераходзяць на яе з Windows 10, толькі б не ўсталёўваць Windows 11, адзначае XDA Developers, і такая з’ява можа быць вельмі кароткатэрміновай. Лічбы ўражваюць, але да статыстыкі StatCounter варта ставіцца крытычна, паколькі яна не адлюстроўвае поўную карціну з-за метадалогіі падліку, падкрэслівае выданне.

Microsoft разаслала юзерам емейлы, каб папрасіць выкінуць старыя кампутары
Па тэме
Microsoft разаслала юзерам емейлы, каб папрасіць выкінуць старыя кампутары

Читать на dev.by